Мікалай Пятровіч Ці́шачкін (, — ) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1976).
Біяграфія Скончыў у 1959 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім тэатры імя Я. Коласа.
Творчасць Выконваў вострахарактарныя ролі, якія вызначаліся выразным пластычным малюнкам. Сярод роляў беларускага рэпертуару: Шкаляр, Самахвальскі («Несцерка» В. Вольскага), Тата («Зацюканы апостал» А. Макаёнка), Віктар Пятрэня («Вайна пад стрэхамі» паводле А. Адамовіча), Жора Сыч, Навіцкі («Укралі кодэкс», «Трывога» А. Петрашкевіча). Інш. ролі: Іпаліт («Мінулася кату масленіца» А. Астроўскага), Іван Пятровіч («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф. Дастаеўскага), Епіходаў («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Румін, Міхаіл («Дачнікі», «Зыкавы» М. Горкага), Гела («Не трывожся, мама!» паводле Н. Думбадзе), Ламбардзі, Маскатэль, Дэ ля Катары («Слуга двух гаспадароў», «Каханне не жарты», «Забаўны выпадак» К. Гальдоні), Броннікаў («Пяць рамансаў у старым доме» У. Аро), Леанідзік («Мой бедны Марат» А. Арбузава), Чарнявы («Энергічныя людзі» В. Шукшына), Навасельцаў («Таварышы па службе» Э. Брагінскага і Э. Разанава), Джордж («Любоўнікі з Каліфорніі» Б. Слэйда), Афіцыянт («Жаночы стол у Паляўнічай зале» В. Мярэжкі), Аляксандр II («Кастусь Каліноўскі» У. Караткевіча), Генрых VI («Генрых VI» У. Шэкспіра) і інш.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта Катэгорыя:Акцёры Беларусі