Іван Васілевіч Болдзін (, в. Высоцкая Інсарскага р-на, Мардовія, Расія — ) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал-палкоўнік (1944).
Скончыў курсы «Выстрал» (1923), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1914, у Чырвонай Арміі з 1919, удзельнік І сусветнай і грамадзянскай войнаў. Удзельнік пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939). 3 1940 намеснік камандуючага войскамі Заходняй асобай ваеннай акругі. У Вялікую Айчынную вайну камандуючы аператыўнай групай войск, удзельнік абарончых баёў на Гродзеншчыне, вывеў групу савецкіх байцоў з акружэння. З лістапада 1941 камандаваў 50-й арміяй, якая ўдзельнічала ў баях пад Масквой, на Курскай дузе, Беларускай наступальнай аперацыі. Ваяваў на тэрыторыі Польшчы, Усходняй Прусіі. З красавіка 1945 намеснік камандуючага 3-м Украінскім фронтам. Пасля вайны на камандных пасадах у Савецкай Арміі, у Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Аўтар успамінаў «Старонкі жыцця» (1961).
Ганаровы грамадзянін Гродна (1968).
Памяць Імем Болдзіна названы вуліцы ў Гродне, Магілёве, Калузе, Туле, Саранску, Кадошкіне (Мардовія), Шчокіне (Тульская вобласць), сквер у Калузе.
Літаратура Болдзін // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996. Болдин // Гродно. Энцикл. справ. Мн., 1989.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мардовіі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Удзельнікі вызвалення Магілёва Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гродна Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Калугі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 2-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі курсаў «Выстрал» Катэгорыя:Камандуючыя Адэскай ваеннай акругай Катэгорыя:Камандуючыя Усходне-Сібірскай ваеннай акругай Катэгорыя:Члены Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР