Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі — сутыкненне двух хуткасных пасажырскіх цягнікоў: TLK 31100 «Ян Бжэхва» з Пшэмысля да Варшавы праз Кракаў і interREGIO 13126 «Ян Матэйка» з Варшавы да Кракава, якое здарылася 3 сакавіка 2012 года каля 20:57 (па польскім часе) пад ШчэкацінаміСілезскае ваяводства, ля мяжы са Свентакшыскім ваяводствам., на чыгуначнай лініі нумар 64. У катастрофе загінулі 16 чалавек, пашкоджанні атрымалі 57 чалавек.

TLK 31100 меў 7 вагонаў, interREGIO 13126 — 4. У выратавальнай акцыі ўдзельнічалі 450 пажарнікаў з 4 ваяводстваў, 400 паліцэйскіх, 35 паяздоў тэхнічнай дапамогі, 2 верталёты, 13 сабак.

Прычыны здарэння высвятляліся дзяржаўнай камісіяй і пракуратурай. Па незразумелых прычынах састаў, які ішоў з Варшавы ў Кракаў, апынуўся на іншым пуці, па якім ішоў сустрэчны цягнік з Пшэмысля ў польскую сталіцу. У гэтым раёне ішоў рамонт чыгуначных пуцей. Адказныя дыспетчары руху былі цвярозыя. Дапушчальная хуткасць на адрэзку, дзе здарылася катастрофа, — 120 км/гадз.

На месца здарэння прыбылі прэм’ер-міністр Дональд Туск, некалькі іншых міністраў, а таксама прэзідэнт Браніслаў Камароўскі, які дадаткова сустракаўся з пацярпелымі ў шпіталі. Міністр транспарту, будаўніцтва і марской гаспадаркі Польшчы Славамір Новак назваў гэтае сутыкненне цягнікоў «самай сур’ёзнай катастрофай апошніх гадоў».

У сувязі з катастрофай прэзідэнт Камароўскі абвясціў нацыянальную жалобуRozporządzenie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 4 marca 2012 r. w sprawie wprowadzenia żałoby narodowej na terytorium Rzeczypospolitej Polskiej (Dz. U. z 2012 r. poz. 237) .

Шчэкаціны Катэгорыя:Катастрофы 2012 года Катэгорыя:Чыгуначныя катастрофы ў Польшчы Катэгорыя:Падзеі 3 сакавіка Катэгорыя:Сілезскае ваяводства