Зялёнка (Tricholoma equestre) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства .
Апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—10 см, пукатая, потым плоская, ліпкая, валакністая, жаўтавата-зялёная, у цэнтры бураватая, па краі звычайна растрэскваецца. Мякаць шчыльная, жаўтаватая, з прыемным смакам і мучным пахам. Гіменафор прырослы. Пласцінкі шырокія, выемчатыя, жаўтавата-зялёныя. Ножка цыліндрычная, суцэльная, падоўжана-валакністая, дробналускаватая, аднаго колеру з шапкай.
Арэал Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ўсюды. Расце паасобку, часта вялікімі групамі ў сухіх хваёвых лясах на пясчанай глебе. Пладовыя целы з’яўляюцца ў верасні — кастрычніку (лістападзе).
Выкарыстанне Ядомая (спажываецца свежая, марынаваная, салёная). У складзе грыба знойдзены антыкаагулянтыЛекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. // «Наука и техника». — Мн., 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича).
Літаратура
Катэгорыя:Радоўка Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Ядомыя грыбы