thumb|188px|Рэмбрандт, «Бюст маладой жанчыны», 1634 год.
Саскія ван Эйленбюрх (Эйленбург; , МФА: ; , Леўвардэн - , Амстэрдам) — жонка нідэрландскага мастака Рэмбранта ван Рэйна, намаляваная на шматлікіх яго карцінах і малюнках.
Жыццё
Нарадзілася ў Леўвардэне, дачка мясцовага бургамістра, адваката і навукоўца, шляхетнага гараджаніна Ромбертуса ван Эйленбурга. У сям'і было восем дзяцей, з іх чацвёра дачок, Саскія - самая малодшая.
У 12 гадоў згубіла маці, яшчэ праз пяць гадоў - бацьку. Ва ўзросце 21 года яна прыязджае ў Амстэрдам у госці да стрыечнай сястры Алцье, якая была замужам за прапаведнікам Іаганам Карнелісам Сільвіусам. Ён быў знаёмы з Рэмбрантам, які ў 1633 годзе стварыў афорт з яго партрэтам. Відаць, там і пазнаёміліся Рэмбрант і Саскія. 10 чэрвеня 1634 яны абвянчаліся ў амстэрдамскай царкве Аўдэкерк, сведкам быў Іаган Карнеліс Сільвіус. На цырымоніі прысутнічалі стрыечны брат Саскіі Хендрык ван Эйленбург з жонкай Марыяй ван Эйк і сястра Саскіі Тыцыя з мужам.
У 1639 Рэмбрант змог набыць новы дом на вуліцы Сінт-Антонісбрэстрат за 13000 гульдэнаў, куды і пераехаў разам з жонкай (цяпер там размешчаны Дом-музей Рэмбранта). Трое іх дзяцей (Рамбертус і дзве Карнеліі) памерлі неўзабаве пасля нараджэння. 22 верасня 1641 г. быў ахрышчаны іх сын Цітус. У наступным годзе Саскія памерла ва ўзросце 30 гадоў (верагодна, ад туберкулёзу) і была пахавана ў Аўдэкерк.
Спасылкі Даныя з амстэрдамскіх архіваў пра сям'ю Рэмбрандта
Катэгорыя:Натуршчыцы Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу