Сямён Захаравіч (ЗалманавічФрадкин Семён Захарович — Биография) Фра́дкін (, , Віцебская вобласць , Мінск) — беларускі вучоны ў галіне анкалогіі, заснавальнік школы навук па гіпертэрміі і гіперглікеміі ў анкалогіі. Навуковая ступень доктара медыцынскіх навук прысвоена ў 1977 г., прафесара — у 1979 г.
Біяграфія Скончыў Смаленскі медыцынскі інстытут у 1955 г. Працаваў хірургам у гарадской бальніцы і выкладаў у медыцынскім вучылішчы ў горадзе Пракоп'еўск Кемераўскай вобласціПамяти Семёна Захаровича Фрадкина . З 1959 года працаваў у Інстытуце ўдасканалення ўрачоў у горадзе Навакузнецк (Расія). У 1962 годзе скончыў аспірантуру, у 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1965—1966 гг. працаваў загадчыкам аддзялення экстрапаральнага кровазвароту 5-й клінічнай бальніцы Мінска. 1966 года — у Беларускім навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (з 1972 года — загадчык лабараторыі).
Навуковая дзейнасць С. З. Фрадкіну належаць навуковыя працы па камбінаваным і хірургічным лячэнні злаякасных пухлін, інтэнсіўнай тэрапіі, рэанімацыі і анестэзіялогіі ў клінічнай анкалогіі; па праблемах кіравальнай штучнай гіпертэрміі і гіперглікеміі ў мнагакампанентным лячэнні злаякасных новаўтварэнняў. Аўтар 484 навуковых работ, у тым ліку 10 манаграфій. Падрыхтаваў 23 кандыдаты і дактары навук. Удзельнік шматлікіх міжнародных форумаў у Італіі (1996, 2001, 2005), Германіі (1997, 2007), Маскве (2000), Нарвегіі (2002) і інш.
Аўтар прац «Операционный риск и интенсивная терапия в онкологической клинике» (1976 г.), «Гипертермия и гиперглинемия в онкологии» (1987 г.), «Клиническая онкология» (у сааўтарстве ,2003), «Современное состояние гипертермической онкологии и тенденции ее развития» (2004), «Перспективы применения компьютеризированных систем для гипертермии» (у сааўтарстве, 2004) і інш.
С. З. Фрадкіну належыць шэраг аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на спосабы дыягностыкі і лячэння хваробБаза патентов Беларуси.
Узнагароды і прэміі Медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Іліча Леніна» (1970) Медаль «Ветэран працы» (1986) Дзяржаўная прэмія Беларусі (1988) Грамата вярхоўнага Савета БССР (1978) Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1997) Знак «Выдатнік аховы здароўя СССР» (1980)
Літаратура
Спасылкі Фрадкин Семён Захарович — Биография Памяти Семёна Захаровича Фрадкина
Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Анколагі Беларусі