Альфрэда Ды Стэфана Лаўлье (; ,  — , ) — аргенцінскі і іспанскі футбаліст, нападнік. Пасля завяршэння кар’еры іграка працаваў трэнерам. Выступаў за клубы «Рывер Плэйт», «Уракан», «Мільянарыяс», «Рэал Мадрыд» і «Эспаньёл». Правёў 6 матчаў і забіў 6 галоў у складзе зборнай Аргенціны, правёў 4 гульні за зборную Калумбіі і 31 матч і 23 галы ў складзе зборнай Іспаніі.

Біяграфія У якасці футбаліста быў двойчы чэмпіёнам Аргенціны, тройчы чэмпіёнам Калумбіі і васьміразовым пераможцам чэмпіянату Іспаніі. Ды Стэфана па разу выйграваў Кубак Калумбіі, Кубак Іспаніі і Міжкантынентальны кубак. Двойчы ён выйграваў Малы Кубак свету і пяць разоў перамагаў у Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў. У якасці трэнера Альфрэда выйграў два чэмпіянату Аргенціны, адзін чэмпіянат Іспаніі, адзін Суперкубак Іспаніі і адзін Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА.

Ды Стэфана адзін раз станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Аргенціны, двойчы найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Калумбіі, пяць разоў выйграваў тытул найлепшага бамбардзіра чэмпіянату Іспаніі і двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў. Двойчы ён выйграваў Залаты мяч, ўзнагароду найлепшаму футбалісту Еўропы, і чатыры разы станавіўся найлепшым спартсменам Іспаніі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Іспаніі Катэгорыя:Футбалісты Калумбіі Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Іспаніі па футболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Калумбіі па футболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Эспаньёл Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Мільянарыяс Катэгорыя:Ігракі ФК Рывер Плэйт Катэгорыя:Ігракі ФК Уракан Буэнас-Айрэс Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Іспаніі Катэгорыя:Трэнеры ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Трэнеры ФК Валенсія Катэгорыя:Трэнеры ФК Бока Хуніярс Катэгорыя:Трэнеры ФК Рывер Плэйт Катэгорыя:Трэнеры ФК Кастэльён Катэгорыя:Трэнеры ФК Рая Вальекана Катэгорыя:Трэнеры ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Трэнеры ФК Эльчэ Катэгорыя:ФІФА 100 Катэгорыя:Уладальнікі «Залатога мяча» Катэгорыя:Уладальнікі трафея Пічычы Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе