Жан-Мары Пфаф (; нар. ) — бельгійскі футбаліст, брамнік.
Вялікую частку сваёй кар’еры правёў у бельгійскім «Беверэне» і мюнхенскай «Баварыі». Удзельнік двух чэмпіянатаў свету (1982, 1986) і двух чэмпіянатаў Еўропы (1980, 1984), срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1980 і чацвёрты прызёр чэмпіянату свету 1986. Адзін з найлепшых брамнікаў у сусветнай гісторыі. Першым атрымаў званне найлепшага брамніка свету (у 1987 годзе). У 2004 годзе, у год стагоддзя ФІФА, быў уключаны ў спіс ФІФА 100. Акрамя надзейнай гульні ў браме, праславіўся таксама сваімі дзівацтвамі, гульнёй на публіку падчас матчаў. З 2003 года на бельгійскім тэлебачанні выходзіць праграма «Пфафы», свайго роду рэаліці-шоў з удзелам Жан-Мары, яго жонкі і трох дачок.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Бельгіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бельгіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Трабзанспор Катэгорыя:Ігракі ФК Льерс Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Беверэн Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Бельгіі Катэгорыя:Трэнеры ФК Астэндэ Катэгорыя:ФІФА 100