Пётр Заха́равіч Калі́нін (, хутар Альховікі Лескавіцкай воласці Віцебскага павета (сучасны Віцебскай вобласці) — , ) — дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
Скончыў Рэспубліканскую школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б (1937), Вышэйшую школу партыйных арганізатараў пры ЦК УКП(б) (1941).
У 1924—1926 гадах у РСЧА.
З 1926 года на савецкай і партыйнай рабоце.
З 1939 года намеснік наркама земляробства БССР і 1-ы сакратар Вілейскага абкама КП(б)Б. У час Вялікай Айчыннай вайны 2-і сакратар ЦК КП(б)Б, член ваеннага савета 21-й арміі, намеснік начальніка штаба партызанскага руху пры ваенсавеце Заходняга фронту. З верасня (кастрычнікаПартизанское движение в Белоруссии ) 1942 г. — начальнік Беларускага штаба партызанскага руху.
З 1944 года 1-ы сакратар Гродзенскага абкама КП(б)Б, а з 1948 года — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. З 1951 года П. З. Калінін займае пасаду міністра саўгасаў, з 1953 года міністра дарожнай і транспартнай гаспадаркі, з 1958 года міністрам хлебапрадуктаў БССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1938—1955, 1959—1963 гг.), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946—1958), член ЦК КПБ (1940—1952, 1956—1960).
Аўтар кнігі Партизанская республика. — М.: Воениздат, 1964.
Памяць У 1967 годзе Пастановай СМ БССР імя П. З. Калініна было прысвоена васьмігадовай школе ў вёсцы Лескавічы (Шумілінскі раён) і Скідзельскаму цукроваму заводу (ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат імя П. З. Калініна»). Згодна з гэтай жа пастановай на магіле П. З. Калініна ўстаноўлены помнік.
Літаратура
Спасылкі Постановление СМ Белорусской ССР от 28 февраля 1967 г. № 51 «Об увековечении памяти П. З. Калинина»
Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Другія сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Міністры транспарту БССР Катэгорыя:Міністры саўгасаў БССР Катэгорыя:Міністры хлебапрадуктаў БССР