Міхаі́л Мікала́евіч Ткачэ́нка (—) — лётчык-штурмавік, капітан авіяцыі. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія М. М. Ткачэнка нарадзіўся ў пасёлку Бешанковічы (Віцебская вобласць). У Чырвонай арміі з 1940 года. У 1942 г. скончыў ваенна-авіяцыйныю школу ў Навасібірску. На франтах Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1942 года. Прымаў удзел у баявых дзеяннях на Каўказе, Украіне, у Крыму, Румыніі, Венгрыі.За час вайны камандзір звяна 210-га штурмавога авіяпалка капітан М. М. Ткачэнка зрабіў 150 баявых вылетаў, удзельнічаў у 7 паветраных баях, збіў самалёт праціўніка.

Вызначыўся ў баях за горад Севастопаль у час Крымскай аперацыі.

Узнагароды Ордэн Леніна Медаль Залатая Зорка Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені 2 ордэны Чырвонага Сцяга

Памяць

Імем Міхаіла Ткачэнкі названа школа ў гарадскім пасёлку Бешанковічы, вуліцы ў Бешаковічах і Полацку.

Літаратура

Спасылкі Ткачэнка Міхаіл Мікалаевіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць Міхаіл Ткачэнка // Інфармацыйны партал горада Бешанковічы Ткаченко Михаил Николаевич // Праект «Память народа»

Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР Катэгорыя:Капітаны СССР