Немяржа́нскі сельсавет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Нямержа.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Нямержаўскі сельсавет у складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аляксеевіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета з Хомскага сельсавета перададзены вёскі Маркавічы і ЧарнеевічыРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938)., якія 16 мая 1988 года вернуты ў склад Хомскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 5 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Немяржанскага сельсавета было 13 населеных пунктаў. 20 жніўня 2021 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вулькаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: аграгарадок Вулька, вёскі Асаўляны, Белянок, Ласінцы, Сіманавічы)Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 августа 2021 г. № 272 Об административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 1090 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,6 % — беларусы, 4,0 % — украінцы, 1,3 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 745 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Сельскія выканаўчыя камітэты Драгічынскага раёна
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе