Канюшы вялікі літоўскі, да Люблінскай уніі 1569 года канюшы дворны літоўскі — урад у Вялікім Княстве Літоўскім.
Урад вядомы з канца XV стагоддзя, адказваў за велікакняжацкія табуны і стайні.
Трывала вызначаны ў ВКЛ ва ўладарства Жыгімонта Аўгуста як адпаведнік канюшага вялікага кароннага. Аднак з цягам часу ўрад стаў выключна ганаровым, бо абавязкі канюшага (нагляд за велікакняжацкімі табунамі і стайнямі) выконваў падканюшы (subagazo). У XV стагоддзі канюшы пры двары вялікага князя называўся канюшым дворным, у паветах — канюшым земскім. У канцы 17 стагоддзя ўрад канюшага вялікага літоўскага дыгнітарскім, што пацвердзіла канстытуцыя сойма ў 1768 годзе.
Спіс вялікіх канюшых літоўскіх Дата прыняццяпасадыДата складанняпасадыальбо смерціАсобаВыяваЗаўвагі Канюшыя велікакняжацкія1398Ян НяміраПазней полацкі намеснік1455Марцін14511459Грынька Валовіч1475Богуш Міцута14831487Марцін Рыгоравіч Ватароўскі Дворныя канюшыя літоўскія1495люты1509Марцін Багданавіч ХраптовічПазбаўлены пасады за ўдзел у мяцежы Глінскіхмай15111523Якуб КунцэвічПамёр8 чэрвеня15241537Васіль Багданавіч Чыж??1544Юрый Воўчкавіч15441547Мікалай Андрушовічліпень15481565Яраш Карыцкі(Jarosz Korycki)Памёр15651569Якуб Пясецкі(Jakub Piasecki)18 студзеня15691569Фёдар Галаўня-Астрожацкі(Fedor Hołownia Ostrożecki)Памёр Вялікія канюшыя літоўскія15691587Якуб Пясецкі(Jakub Piasecki)Другі раз. Памёр31 сакавіка158824 чэрвеня1593Геранім Хадкевіч(Hieronim Chodkiewicz)Паступіў на мсціслаўскага ваяводу25 чэрвеня159314 лютага1623Павел Стэфан Сапега(Paweł Stefan Sapieha)Паступіў на літоўскага падканцлера14 сакавіка162323 ліпеня1633Крыштаф Хадкевіч(Krzysztof Chodkiewicz)Паступіў на троцкага кашталяна20 ліпеня16333 красавіка1646Ян Казімір Хадкевіч(Jan Kazimierz Chodkiewicz)Сын папярэняга. Паступіў на віленскага кашталяна28 красавіка164631 снежня1669Багуслаў Радзівіл(Bogusław Radziwiłł)Памёрстудзень — люты167025 чэрвеня1686Францішак Стэфан Сапега(Franciszek Stefan Sapieha)Памёр1 кастрычніка168629 сакавіка1690Караль Станіслаў Радзівіл(Karol Stanisław Radziwiłł)Паступіў на літоўскага падканцлера169019 лістапада1700Міхал Францішак Сапега(Michał Franciszek Sapieha)Забіты антысапегаўскі настроенай шляхтай на наступны дзень пасля Алькеніцкай бітвы1 лютага170130 красавіка1728Якуб Генрык Флемінг(Jakub Henryk Flemming)Памёр17081709Даніэль Выгоўскі(Daniel Wyhowski)Прызначаны Станіславам Ляшчынскім28 чэрвеня17284 лютага1734Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька(Michał Kazimierz Radziwiłł Rybeńko)Паступіў на надворнага літоўскага маршалка25 ліпеня173411 снежня1762Удальрык Крыштаф Радзівіл(Udalryk Krzysztof Radziwiłł)Паступіў на вялікага літоўскага пісара7 снежня176220 снежня1764Міхал Бжастоўскі(Michał Brzostowski)Паступіў на вялікага літоўскага падскарбія20 снежня176415 чэрвеня1765Антоні Тызенгаўз(Antoni Tyzenhauz)Паступіў на надворнага літоўскага падскарбія15 чэрвеня17651771Стэфан Алендскі(Stefan Olędzki)Памёр6 сакавіка17711791Дамінік Александровіч(Dominik Alexandrowicz)Памёр18 красавіка17911795Міхал Грабоўскі(Michał Grabowski)Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай
Гл. таксама Канюшы Падканюшыя літоўскія Канюшыя вялікія каронныя Падканюшыя каронныя
Літаратура
Wolff J. Senatarowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795.—Kraków, 1885 Żyliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1——31. — Poznań, 1879—1908
Катэгорыя:Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага *