Партулак, або Дандур (Portuláca) — род кветкавых раслін сямейства . Існуе больш за 100 (па іншых звестках, каля 200) відаў.
Сучасная навуковая назва расліны дадзена з-за спосабу раскрыцця насеннай каробачкі, паходзіць ад — веснічкі.
Арэал Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераных паясах. На тэрыторыі Беларусі ў дзікай прыродзе сустракаецца — амаль касмапалітнае пустазелле. Трапляецца на палях, засмечаных месцах, уздоўж дарог. У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі інтрадукаваны .
Апісанне Аднагадовыя ці шматгадовая мясістая травяністая расліна, вышынёй 10—30 см. Корань верацянопадобны, галінасты. Сцябло сакавітае, дудчатае, разгалінаванае. Лісцінкі зялёныя, сакавітыя, авальныя, нагадваюць пляскатыя яйкі, чаргаваныя, сядзячыя. Квітнее з чэрвеня па верасень. Кветкі пераважна дробныя, адзіночныя або ў пазушных пучках, двухполыя, белыя, жоўтыя, часам цёмна-карычневыя, размешчаны па дзве-тры ля разгалінавання сцябла. Плод — каробачка.
Ужыванне Аднагадовы ўжываецца ў ежу як салата.
Харчовая, лекавая і дэкаратыўная расліна.
Літаратура
— С. 123.
Спасылкі
Portulaca // The Plant List Genus: Portulaca L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
Катэгорыя:Партулакавыя Катэгорыя:Спецыі