Факсіміле (ад «рабі падобнае», С.534) — дакладная копія графічнага арыгінала — рукапісу, малюнка, чарцяжа, гравюры, подпісу, манаграмы.
У ранейшы час факсіміле рабілася з дапамогай прамалёўкі арыгінала праз празрыстую паперу і затым перанос на метал або дрэва і літаграфаванне, у найноўшы жа час выраб падобных здымкаў вельмі палегчыла фатаграфія, фататыпія, фотагравюра, фотацынкатыпія і фоталітаграфія, якія даюць магчымасць атрымліваць безумоўна верныя факсіміле чыста механічным шляхам. Літаратура
Катэгорыя:Выдавецкая справа Катэгорыя:Папяровае мастацтва