EVE Online (МФА: ) — масавая шматкарыстальніцкая анлайн-гульня з элементамі ролевай гульні, стратэгіі і касмічнага сімулятара. Гульня распрацавана ісландскай кампаніяй CCP Games. З мая па снежань 2003 выдавалася Simon & Schuster Interactive (пасля CCP выкупіла правы на распаўсюджванне). Гульнявы кліент, дадаткі і абнаўленні да яго распаўсюджваюцца бясплатна, ігракі ж аплачваюць толькі сталую падпіску.
EVE Online часта завуць самай масавай MMOG з-за таго, што ўсе яе падпісчыкі з усіх краін свету, акрамя ігракоў з Кітая, выкарыстоўваюць для гульні адзін і той жа гульнявы сервер. Асобны сервер у краіне быў запушчаны з-за асаблівасцяў заканадаўства. Аўдыторыя гульні складае прыкладна 330 000 актыўных, гэта значыць тых, хто аплачвае падпіску (пік актыўнасці 60 453 іграка адначасова па даных на 6 чэрвеня 2010 года). Перазапуск асноўнага гульнявога сервера Tranquility паходзіць кожны дзень з 11:00 па 11:30 UTC (з 14:00 да 14:30 па мінскім часе; аднак для запланаваных установак патчаў час можа быць павялічаны).
Для аперацыйных сістэм Linux і Mac OS X кліент гульні ўяўляў сабою «абгорнуты» ў Cedega (распаўсюджваецца бясплатна праз сайт CCP Games) трохі зменены распрацоўшчыкамі кліент гульні для Windows.
З 10 сакавіка 2009 года з выхадам абнаўлення «Apocrypha» выпуск асобных Linux кліентаў быў спыненыEVE Online | EVE Insider | Dev Blog . Тым не менш, Linux карыстальнікі могуць карыстацца версіяй для Windows з дапамогай WineInstall EVE on linux with wine — EVElopedia — The EVE Online Wiki .
Узнагароды
Поўны спіс узнагарод PC Gamer Sweden: Best Online RPG 2003 SuperPlay GULDPIXELN 2003: Online Game of the year 2003 Gamespy Best Graphics 2005 MMORPG.com: Best Graphics, Best PvP, Favorite Company, and Reader’s Choice Best Game 2006 MMORPG.com: Favorite Graphics, Favorite PvE, Favorite PvP, Favorite Story, and Favorite Game MMORPG Center: Best MMORPG of 2009 MMORPG.com: 2009 Game of the Year MMORPG.com: 2010 Awards: Game of the Year Best Live Game 2010, GDC Online Best Non-Fantasy MMO of 2010, Massive Online Gamer
Спасылкі
Катэгорыя:Касмічныя MMORPG Катэгорыя:MMORPG паводле алфавіту Катэгорыя:Відэагульні 2003 года Катэгорыя:Гульні для Apple Macintosh Катэгорыя:Гульні для Mac OS Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Відэагульні з трохмернай графікай Катэгорыя:Камп’ютарныя гульні, распрацаваныя ў Ісландыі Катэгорыя:Касмічныя сімулятары Катэгорыя:Steam-гульні