Эцьен Луі Малюс (; — ) — французскі інжынер, фізік і матэматык.
Ваенная кар'ера У 1793 годзе Малюс паступіў у Інжынернае вучылішча ў Мезьеры, якое, аднак, прымушаны быў неўзабаве пакінуць; перайшоўшы ў Політэхнічнае вучылішча, ён пад кіраўніцтвам Гаспара Монжа актыўна заняўся вывучэннем матэматычных навук. Пасля заканчэння вучылішча, у 1796 годзе, Малюс паступіў у дзеючую армію і прымаў удзел у экспедыцыі Напалеона ў Егіпет. У 1801 годзе Малюс вярнуўся ў Францыю, у 1802—1803 гг. працаваў на фортах у Лілі, затым у іншых крэпасцях. З 1806 па 1809 гг. быў памочнікам начальніка крэпасці Страсбург.
Навуковая праца Затым быў прызваны ў Парыж, дзе заняў пасаду экзаменатара пры Політэхнічным вучылішчы. Працы яго адносяцца амаль выключна да оптыкі; першыя даследаванні (1800—1807) па аналітычнай оптыцы не ўяўляюць цікавасці, бо выкладзены з пункту гледжання ньютанавай тэорыі святла. У 1808 годзе Малюс адкрыў з'яву палярызацыі святла адлюстраваннем. Адначасова з Ж.-Б. Біё адкрыў палярызацыю святла пры праламленні. У 1810 годзе стварыў тэорыю падвойнага праменепраламлення святла ў крышталях. Адкрыў закон Малюса аб інтэнсіўнасці святла, які прайшоў праз палярызатар. Прыдумаў спосаб высвятлення напрамку аптычнай восі крышталя.
Літаратура Эцьен Луі Малюс //
Катэгорыя:Фізікі Францыі Катэгорыя:Выпускнікі Політэхнічнай школы Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук