Карэл ван Мандэр (нідэрл. Carel van Mander) (май 1548, Мёлебеке — 11 верасня 1606, Амстэрдам) — паэт, пісьменнік і мастак з Заходняй Фландрыі, аўтар «Кнігі аб мастаках».

Біяграфія Да 1568 Карэл ван Мандэр быў чаляднікам ў генцкага мастака і паэта Лукаса дэ Херэ. У 1570 г. ён вярнуўся ў родны горад Мёлебеке і прысвяціў сябе драматургіі і паэзіі.

У 1573 г. Мандэр распачаў падарожжа ў Італію і пабываў у Фларэнцыі. У Тэрне Мандэр атрымаў заказ на фрэску на тэму варфаламееўскай ночы ў памяць пра забітага ў яе ходзе Гаспара дэ Каліньі. Гэтая фрэска з палацца Спада часткова захавалася да цяперашняга часу. У Рыме Мандэр пазнаёміўся і пасябраваў з Барталамеусам Шпрангерам.

Ў 1577 г. Мандэр працаваў у Базелі, пазней пераехаў у Крэмс і далей у Вену, дзе разам з Хансам Монтам працаваў над трыумфальнай аркай з нагоды прыбыцця ў горад кайзера Рудольфа II у ліпені 1577

Наведаўшы Нюрнберг, Карэл ван Мандэр вярнуўся ў Мёлебеке, аднак з-за рэлігійных пераследаў менанітаў, да якіх належаў Мандэр і яго сям’я, быў вымушаны бегчы ў Харлем, дзе пражыў 20 гадоў. Тут разам з галандскім мастаком Карнелісам Карнелісенам ён заснаваў акадэмію жывапісу. Вучнем Карэла ван Мандэра ў Харлеме быў Франс Халс.

Літаратура

Rudolf Höcker. Das Lehrgedicht des Karel van Mander: Text, Übersetzung und Kommentar, nebst Anhängen über Manders Geschichtskonstruktion und Kunsttheorie, (Quellenstudien zur holländischen Kunstgeschichte; Band 8), Haag 1916 Achim Stanneck. Ganz ohne Pinsel gemalt. Studien zur Darstellung der Produktionsstrukturen niederländischer Malerei im 'Schilder-Boeck' von Karel van Mander (1604), (Europäische Hochschulschriften, Reihe XXVIII Kunstgeschichte; Band 393), Bern/Frankfurt a.M. [u.a.] 2003 ISBN 3-631-39497-7 Jürgen Müller. Concordia Pragensis. Karel van Manders Kunsttheorie im Schilder-Boeck. Oldenbourg, München 1993 ISBN 3-486-56015-8

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Фландрыі Катэгорыя:Пісьменнікі Фландрыі Катэгорыя:Паэты Фландрыі Катэгорыя:Мастакі XVI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XVII стагоддзя Катэгорыя:Нідэрландскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нідэрландскамоўныя паэты Катэгорыя:Мастакі Нідэрландаў Катэгорыя:Пахаваныя ў Аўдэкерк у Амстэрдаме Катэгорыя:Постаці нідэрландскага мастацтвазнаўства Катэгорыя:Нарадзіліся ў Заходняй Фландрыі