Верчэлі — горад у італьянскім рэгіёне П’емонт, на рацэ Сезія, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Заступнікам горада лічыцца святы Еўсевій. Свята горада — 1 жніўня.
Гісторыя У старажытнасці — Верцэлы (Vercellae), цэнтр аднаго з плямёнаў Лігурыі. Пры Верцэлах Ганібал разбіў рымлян, а Гай Марый — кімбраў. У сярэднявеччы ў Верчэлі склалася рэспубліканскае праўленне. Канец яму паклалі ў 1335 годзе міланскія Вісконці. У 1427 годзе іх змянілі савойскія ўладары. У 1638—1659 гадах — пад іспанскай акупацыяй.
Культура
З 1950 г. у горадзе штогод праходзіць Міжнародны конкурс імя Віёці, у якім змагаюцца, галоўным чынам, піяністы і оперныя спевакі.
Гл. таксама Бітва пры Верцэлах
+ Базіліка Сант-АндрэаПлошча КавураІнтэр’ер царквы св. Хрыстафора
Спасылкі
Катэгорыя:Камуны правінцыі Верчэлі Катэгорыя:Гарады П’емонта