thumb|250 px|Сцяна Рэфармацыі у Жэневе
Post tenebras lux — лацінская фраза, перакладзеная як Пасля цемры святло або Post tenebras spero lucem () у версіі Вульгаты (Кніга Іова 17:12).
Фраза была прынята як кальвінісцкі дэвіз, і была пасля прынята як дэвіз усяго Рэфармацтва, а таксама горада Жэневы, Швейцарыя. Дэвіз выгравіраваны на Сцяне Рэфарматараў у Жэневе і на Помніку гугенотам у ПАР.
Фраза Post tenebras lux была дзяржаўным дэвізам Чылі, перш чым яе замянілі іспанскай Por la razón o la fuerza (з ). Таксама фраза з'яўляецца дэвізам амерыканскага каледжа American International College у Спрынгфілдзе (Масачусетс), адным з дзвюх дэвізаў амерыканскага каледжа Robert College у Стамбуле і дэвізам універсітэта Externado de Colombia у Багаце.
Спасылкі History of the Reformation
Катэгорыя:Рэфармацыя Катэгорыя:Лацінскія выслоўі
it:Post Tenebras Lux