Пярко́вічы. Сустракаецца таксама варыянт Пярко́віча, ж. (, ) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Драгічынскага сельсавета.
Да 1 снежня 1975 года вёска ўваходзіла ў склад Закозельскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490)..
Назва У гэтым жа рэгіёне, у Дабучыне ў 1563 г. фіксавалася прозвішча "Перковичъ", там сама засведчаны баярын путны "Перко Мельковичъ"Ревизия Кобринской экономии, составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегою. Вильно, 1876. С. 147, 202.. Ёсць літоўскія прозвішчы Perkus, Melkūnashttps://pavardes.lki.lt/?pv=0eb988d04afe5e6d61083e1e698c9112
https://pavardes.lki.lt/?pv=7ad951a2ece636b72d60800a1525d1b9. У гэтым жа рэгіёне вв. Перкавічы, Пяркі.
Славутасці Сядзібна-паркавы ансамбль Віславухаў (пачатак XIX стагоддзя) — Свята-Успенская царква (1805 год) —
Вядомыя ўраджэнцы Севярын Віславух (1900—1968) — гісторык, доктар габілітаваны (1938). Францішак Віславух (1896—1978) — вайсковец, пісьменнік.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Драгічынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Драгічынскага раёна