Пад сепаратызмам у СССР у гэтым артыкуле разумеюцца захады розных арганізацый і структур па стварэнню нацыянальных дзяржаў на тэрыторыі Савецкага саюза, незалежных ад савецкай улады ў Маскве. Слова «сепаратызм» выкарыстоўваецца ў навуковым, а не ў палітычным сэнсе, і можа ў пэўнай ступені лічыцца сінонімам тэрміну «барацьба за незалежнасць».

Нацыянальнае пытанне напярэдадні стварэння СССР Пасля прыходу да ўлады ў Расіі ў лістападзе 1917 г. бальшавікі прынялі Дэкларацыю правоў народаў Расіі, якая дазваляла народам былой Расійскай імперыі ствараць свае нацыянальныя дзяржавы, незалежныя ад Савецкай РасііДекларация прав народов России http://historiapure.narod2.ru/dakumenti__materiyali/deklaratsiya_prav_narodov_rossii_1917/. Аднак дэ-факта спробы стварэння нацыянальных дзяржаў на тэрыторыі былой Расійскай імперыі не заўжды мелі прызнанне з боку Савецкай улады. Абвяшчэнне ССРБ (пазней ЛітБел і БССР) на Беларусі і УССР ва Украіне фактычна адбывалася па ініцыятыве «зверху» ад кіраўніцтва кампартыі бальшавікоў Расіі і суправаджалася агрэсіяй супраць усіх альтэрнатыўных форм дзяржаўнасці на гэтых тэрыторыях (напрыклад, баявымі дзеяннямі супраць войскаў Петлюры ва Украіне).

Сярод актаў барацьбы народаў былой Расійскай імперыі за незалежнасць ад Савецкай Расіі былі абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі ў 1918 г., Слуцкае паўстанне 1921 г. і джыхад мусульманскіх народаў на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі ў 1919-22 гг. (рух басмачэй, аб якім гаворка пойдзе далей)

Нацыянальнае пытанне і нацыянальны сепаратызм у СССР у 1920-х-1950-х гг 31 снежня 1922 г. было аб’яўленна аб стварэнні новай дзяржавы — Саюза савецкіх сацыялістычных рэспублік. У розны час колькасць саюзных рэспублік СССР мянялася, але да восені 1939 г. Савецкі саюз займаў большую частку тэрыторыі былой Расійскай імперыі за выключэннем краін Прыбалтыцы, Польшчы і Фінляндыі, а таксама часткі Малдовы (Бесарабія) і Арменіі. Назва новай дзяржавы адлюстроўвала пэўную спробу вырашэння нацыянальнага пытання: усе народы Савецкага саюза фармальна мелі роўныя правы на развіцце нацыянальнай мовы, культуры і г. д. Тым не менш, не ўсе, што грамадзянін СССР меў дэ-юрэ, было яму даступна дэ-факта. І гэта стварала глебу для развіцця ідэй нацыянальнага сепаратызму ў розных рэспубліках краіны.

Басмачы ў Сярэдняй Азіі (1923-32 гг.) У Сярэдняй Азіі ішоў фактычны працяг грамадзянскай вайны. Не ўсе былі задаволены новай уладай і яе палітыкай ваяўнічага атэізму; таксама многія спадзяваліся адрадзіць незалежнасць ад Расіі пасля распаду Расійскай імперыі і стварыць сваю дзяржаву паводле законаў шарыята. Мясцовыя жыхары туркменскага, узбекскага, казахскага паходжання стваралі ўзброеныя атрады, якія рабілі налеты на гарнізоны Чырвонай арміі. Базы такіх атрадаў размяшчаліся як у цяжкадаступных сельскіх мясцовасцях так і па-за межамі СССР, напрыклад у Іране. Рэлігійна-палітычная арганізацыя «Шура-і-іслам» і некакцёрыя асобныя лідары ісламскага насельніцтва Сярэдняй Азіі (такія як Джунаід-хан, Ібрагім-бек і інш.) каардынавалі дзейнасць гэтых узброеных груп Таксама ў шэрагу гарадоў адбываліся ўзброеныя паўстанні супраць савецкай улады (напрыклад у 1923 г. ў Харэзме). Паўстанцы і партызаны называлі сябе маджахедамі (тымі, хто вядзе свяшчэнную вайну), але ў гісторыю яны ўвайшлі як басмачы (налеччыкі).

Савецкая ўлада змагалася з басмачамі як метадамі карных аперацый і рэпрэсій, так і дыпламатыяй. Некаторыя атрады дабраахвотна складалі зброю ці пераходзілі на бок Чырвонай арміі. Барацьба з рухам басмачэй у асноўным завяршылася ў 1932-34 гг. Некаторыя даследчыкі лічаць, што баявыя дзеянні асобных партызанскіх груп працягваліся да 1942 гЗевелев, А. И.; Поляков, Ю. А.; Чугунов, А. И. Басмачество: возникновение, сущность, крах. М. Наука 1981.

У савецкай кінематаграфіі тэма вайны з басмачамі адлюстрвана ў фільмах «Белае сонца пустыні», «Афіцэры» і інш. Вобраз басмача ў савецкай гістарыяграфіі і мастацтве — гэта вобраз злачынца. Але шэраг сучасных даследчыкаў імкнецца паказаць басмачэй, як змагароў за веру і незалежнасць народаў Сярэдняй АзііУзбеки Турции (часть III). «Басмачи» или участники национально-освободительного движения? http://www.fergananews.com/article.php?id=5725.

Сепаратызм у Прыбалтыцы, Беларусі, Украіне ў 1939-сяр. 1950-х гг. Новы віток нацыянальна афарбаванай барацьбы супраць савецкай улады пачаўся пасля ўваходу ў СССР Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны, Бесарабіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі ў 1939-40 гг. Шэраг жыхароў краін Прыбалтыкі ўспрыняў працэсы далучэння Літвы, Латвіі і Эстоніі да Савецкага саюза як аннексію. Лідар эстонскага руху ветэранаў ВАВ Арнольд Мэры пракаментаваў стасунак насельніцтва прыбалтыйскіх краін да савецкай улады наступным чынам: «Ніякай масавай варожасці да рускіх ні ў 1939, ні ў 1940 г. не было… Была частка эстонскага насельніцтва, якая насуперак канонам геапалітыкі цікавілася лёсам сваіх фабрык, дамоў, капіталаў і бягучых рахункаў. Таму як толькі пачаўся працэс саветызацыі і жыцце супрацьпаставіла векавую нянавісць да немцаў-прыгнятальнікаў і любоў да свайго рахунку ў банку, абстаноўка пачала змяняцца»Сапожникова Г. М. Арнольд Мери: последний эстонский герой. Судьба человека как путеводитель по новейшей истории. — Таллин: Impressum, 2009. с.120-121. Адбыліся выпадкі ўзброеных нападаў на чырвонаармейцаў, але яны яшчэ не носілі характару партызанскай вайны.

У Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне савецкія войскі сутыкнуліся са спробамі ўзброеннага супраціўлення з боку польскіх ваенных, паліцейскіх і асаднікаў толькі падчас вераснеўскага паходу 1939 г. на гэтыя тэрыторыі. Адразу савецкая ўлада нанесла прэвентыўны ўдар па паляках, якія маглі б распачаць партызанскую барацьбу: пачаліся масавыя арышты патэнцыяльна небяспечных элементаў, дзясяткі тысяч былі тайна расстраляны ў Курапатах, Катыні і іншых мясцінах. Многіх іншых адправілі ў высылку. Гэта прывяло да таго, што да пачатку ВАВ ніякіх баявых дзеянняў супраць новай улады на Беларусі і Украіне не вялося.

Трэба зазначыць, што да пачатку Другой сусветнай вайны польскія ўлады самі змагаліся з сепаратызмам у Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне, прычым на Беларусі барацьба насіла значна менш крывавы характар і праводзілася пераважна прыхільнікамі савецкай улады, а не стварэння незалежнай беларускай дзяржавы, у той жа час на Украіне ішла актыўная барацьба за незалежнасць мясцовых нацыяналістаў. Нярэдка гэта барацьба прыводзіла да актаў фізічнай расправы з асобамі польскага ці яўрэйскага паходжання. Аднак прыход савецкай улады спыніў гэта супрацьстаянне на пэўны час.

Сітуацыя кардынальна змянілася 22 чэрвеня 1941 г. Напад гітлераўскай Германіі на СССР вымусіў Чырвоную армію адступіць на ўсход. У прыбалтыйскіх рэспубліках пачаліся масавыя ўзброеныя напады мясцовых сепаратыстаў на чырвонаармейцаў і прадстаўнікоў савецкай улады. У Заходняй Украіне салдаты нярэдка дэзертыравалі, а насельніцтва вітала наступаючыя нямецкія войскі. На акупаваных тэрыторыях немцы стваралі ўзброеныя арганізацыі і цывільныя структуры мясцовых сепаратыстаў. Сярод іх легіены войск СС Прыбалтыцы, украінскія нацыянальныя фарміраванні, Беларуская краевая абарона і іншыя. Тым не менш, не ўсе змагары за незалежнасць таго ці іншага народа ад СССР масава пераходзілі на бок гітлераўскай Германіі. Некаторыя ўкраінскія нацыяналісты і партызанскія фарміраванні польскай Арміі Краёвай да 1944 г. ваявалі пераважна супраць немцаў, а пасля 1944 г. распачалі барацьбу з наступаючымі часткамі Чырвонай арміі.

Тыя, хто ваяваў на баку гітлераўцаў дзеля стварэння ці адраджэння незалежнасці сваёй краіны, не толькі не дасягнулі сваёй мэты, але і сталі «пушачным мясам» для Германіі. Многія загінулі ў баях з Чырвонай арміяй, савецкімі партызанамі, войскамі Арміі Краевай і г.д. Былі выпадкі калі салдаты Беларускай краевай абароны пераходзілі ў атрады савецкіх партызан ці нават на бок амерыканскай армііБеларуская краевая абарона//Беларуская энцыклапедыя, т. 2, Мн: «Беларуская энцыклапедыя», 1996 с. 413. Некаторыя трапілі ў савецкі палон і былі пакараны смерцю як здраднікі. Частка такіх калабарацыянстаў збегла ў Заходнюю Еўропу ці Амерыку.

У другой палове 1944 г. войскі Чырвонай Арміі ізноў занялі землі, якія ўвайшлі ў склад Савецкага саюза ў 1939—1940 гг. З гэтага моманту пачалася маштабная партызанская вайна Украінскай паўстанчай арміі (УПА), не раззброіўшыхся атрадаў польскай Арміі Краевай і атрадаў літоўскіх, латышскіх і эстонскіх сепаратыстаў супраць савецкай улады. Атрады партызан нападалі на невялікія злучэнні савецкіх войскаў і дробныя населеныя пункты. Былі выпадкі, калі ахвярамі такой партызанскай вайны рабіліся жыхары суцэльных весак Украіны і Беларусі. Але асноўнымі ахвярамі былі прадстаўнікі савецкай улады, актывісты кампартыі і камсамолу, міліцыянеры і ваенныя. У гэтай партызанскай вайне за незалежнасць асобае месца займае супрацьстаянне паміж польскімі і ўкраінскімі партызанамі, якое было адраджэннем канфлікту 1920-1930-х гг. На Украіне польскія партызаны забівалі этнічных украінцаў, а ўкраінцы — палякаў, нават калі гэтыя людзі не мелі ніякага дачынення да савецкай улады ці палітычнай барацьбы навогул.

Трэба таксама звярнуць увагу і на той факт, што ніякай узброеннай барацьбы за незалежнасць Беларусі не вялося пасля вяртання савецкай улады. Аднак у чэрвені-жніўні 1947 г. на Беларусі былі арыштаваны члены падпольных арганізацый, аб’яднаных вакол «Цэнтра беларускага вызваленчага руху». Іх абвінавацілі ў тым, што яны «праводзілі антысавецкую нацыяналістычную прапаганду, рыхтавалі кадры для правядзення тэрарыстычных актаў, збіралі зброю, распаўсюджвалі нацыяналістычную літаратуру»НА РБ. Ф. 4, воп. 20, спр. 244, арк. 218 цыт. па: Касцюк М. П. і нш. Нарысы гісторыі Беларусі, ч. 2, Мн: «Беларусь», 1995, с. 337. Паколькі яшчэ ў 1930-я гг. многія беларускія палітычныя і культурныя дзеячы былі зняволены ці пакараны смерцю па сфабрыкаваных справах, звязанных з ліквідацыяй «нацдэмаўшчыны» (г. зн. беларускага нацыяналізму), цяжка судзіць чым на самой справе займаліся абвінавачаныя. Таксама ў лютым 1947 г. шэраг маладых навучэнцаў Пастаўскага і Глыбоцкага педвучылішчаў былі арыштаваны як члены падпольнай арганізацыі «Саюз беларускіх патрыетаў», а ў жніўні-кастрычніку таго ж года былі арыштаваны яшчэ некалькі чалавек, абвінавачанных ва ўдзеле ў арганізацыі «Свабодная Беларусь»НА РБ. Ф. 4, воп. 20, спр. 244, арк. 216, 261 цыт. па: Касцюк М. П. і нш. Нарысы гісторыі Беларусі, ч. 2, Мн: «Беларусь», 1995, с. 337. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што супраць савецкай улады вяла ўзброенную барацьбу і падпольная арганізацыя беларускіх нацыяналістаў «Чорны кот», але фактаў, якія падцвяджаюць яе існаванне і дзейнасць недастаткова .

Урад Сталіна адказаў на барацьбу сепаратыстаў палітыкай масавых рэпрэсій і перасяленняў. У сібірскія лагеры і спецпасяленні пачалі адпраўляць не толькі непрасрэдных удзельнікаў партызанскіх фарміраванняў, але і ўсіх, хто іх падтрымліваў ці падазраваўся ў падтрымцы. Сярод такіх недарбранадзейных элементаў былі заможныя сяляне, асобы непралетарскага паходжання, рэлігійныя дзеячы. Таксама разам з урадам камуністычнай Польшчы былі праведзены аперацыі па перасяленню 800 тыс. этнічных палякаў з Украіны ў Польшчу і 500 тыс. асоб украінскага паходжання з Польшчы на УкраінуJehovah's Witnesses Yearbook 2002, p. 156.

Яшчэ войскі МУС даволі эфектыўна праводзілі карныя аперацыі. Так да лета 1946 г. на тэрыторыі Беларусі яны арыштавалі 19051 удзельніка партызанскіх фарміраванняў і 3766 забілі ў баях і канфіскавалі 3588 куляметаў, 6947 аўтаматаў, 61430 вінтовак і 47 рацыйОчерки по истории милиции Белорусской ССР. 1917—1987. Мн. 1987, с. 258, 260 цыт. па: Касцюк М. П. і нш. Нарысы гісторыі Беларусі, ч. 2, Мн: «Беларусь», 1995, с. 342.

Масавыя рэпрэсіі і карныя аперацыі прывялі да ліквідацыі ўсіх узброеных груп сепаратыстаў у першай палове 1950-х гг. ва ўсей заходняй частцы СССР. Некаторыя дробныя групы і асобныя партызаны перайшлі ад палітычнага тэрору да крымінальнай дзейнасці (рабаўніцтва магазінаў і г.д.) і былі арыштаваны не пазней пачатку 1960-х гг.