Укая́лі () — рака ў Перу, правы прыток Амазонкі (некаторыя даследчыкі лічаць яе вытокам).
Даўжыня ракі 1950 (1600) км, плошча вадазбору 375 тыс. (350 тыс.) км². Сярэдні расход вады 12,6 тыс. (13,5 тыс.) м³/с. Утвараецца да сутокаў рэк Тамба (у вярхоўях — Апурымак) і Урубамба, якія бяруць пачатак у Цэнтральных Андах. Далей працякае па Амазонскай нізіне. Разводдзе з верасня да сакавіка. Суднаходная ад горада Аталая. Галоўны порт — Пукальпа. Прыток: Апурымак.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Перу Катэгорыя:Прытокі Амазонкі