Чарняко́ўка. Сустракаецца таксама варыянт Чарняхо́ўка (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.

Назва Паводле падання, назва вёскі, верагодна, звязана з тым, што тут кругом рос чорны лес, была чарналесіца (т. б. дуб, ліпа, клён, ясень, граб, альха, асіна), не было краснага лесу, сасны.

Гісторыя У 1873 годзе 253 рэвізскія і 247 прышлых душ. У 1884 годзе 74 двары, у т. л. 1 кравецкі, 1 бондарскі, 502 жыхары, жыхары 14 двароў у адыходніцтве, хлебазапасны магазін. У 1886 годзе ў Навабычанскай воласці, 75 двароў, 549 жыхароў, вятрак, заезны дом. У 1910 годзе ў Бычанскай воласці Быхаўскага павета. У 1924—1954 гадах цэнтр Чарнякоўскага сельсавета. У 1926 годзе чатырохгадовая школа. У 1961 годзе ў Гайшынскім сельсавеце, працавала сямігодка.

Насельніцтва 2011 год — 121 чалавек 2010 год — 127 чалавек 1999 год — 166 чалавек 1926 год — 644 чалавек 1910 год — 427 чалавек

Славутасці Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У цэнтры вёскі.

Вядомыя асобы Анатоль Васілевіч Гарбачоў (нар. 1936) — беларускі архітэктар.

Спасылкі

Воінскае захаванне

Катэгорыя:Свенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна