Урэ́чча (, ), раней Урэ́чча 1 — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Васькавіцкага сельсавета.

Назва Урэчча атрымала назву ад таго, што вёска знаходзіцца на правым беразе ракі Пясчанка, дзе злева ўпадае рака Грушка ці Глушка, а справа — Ручаі з урочышча Дубінёўка, г. зн. каля, у, пры рэччы, пры рэчках.

Гісторыя Вядома з 1675 года. У 1681 годзе на рацэ Пішчань дзейнічаў млын.

У 1865 годзе ў складзе Прапойскай воласці Быхаўскага павету Магілёўскай губерніНГАБ у Мінску, ф. 2001, воп. 2, спр. 151.

У 1918 годзе было двухкласнае вучылішча. У 1924 годзе цэнтр Урэцкага сельсавета.

Насельніцтва 2011 год — 131 чалавек 2010 год — 154 чалавекі 1999 год — 126 чалавек 1926 год — 835 чалавек

Інфраструктура У вёсцы працуюць дом сацыяльных паслуг і крама.

Спасылкі

Катэгорыя:Васькавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна