BMW 328 — спартыўны родстар маркі BMW.

Адзін з найбольш паспяховых спартыўных аўтамабіляў свайго часу — пераможца мноства спаборніцтваў — кальцавых гонак і ралі. Усяго да пачатку Другой сусветнай вайны аўтамабіль прыняў удзел у 172 міжнародных і нацыянальных чэмпіянатах, заваяваўшы 141 перамогу, у тым ліку перамогу ў 1000-кіламетровай гонцы Mille Miglia ў 1938 і 1940 гады, брытанскім ралі RAC у 1939 годзе і першае месца ў .

Да пачатку вайны вырабілі 464 аўтамабілі BMW 328, большасць з якіх мелі адкрытыя спартыўныя кузавы, але былі і спецыяльныя варыянты, якія вырабляліся па заказах.

Гісторыя Працы па стварэнні спартыўнага родстара пачаліся ў 1935 годзе. Навінка павінна была замяніць мадэль BMW 319/1. Дызайн гэтага аўто распрацоўваўся пад кіраўніцтвам Пятра Шыманоўскага. Тэхнічную частку ўзяў на сябе Фрыц Фідлер. Ён увёў у гэтую распрацоўку мноства новых ідэй, якія дазволілі BMW 328 не раз перамагаць у аўтагонках.

Аўтамабіль быў упершыню прадстаўлены на Міжнароднай гонцы Эйфеля на трасе Нюрбургрынг 14 чэрвеня 1936 года. У 1936 годзе было пабудавана ўсяго тры BMW 328. Гэта былі гоначныя аўтамабілі, яны мелі палегчаны, пазбаўлены дзвярных праёмаў кузаў і суцэльнае ветравое шкло.

У продаж BMW 328 паступіў у лютым 1937 года. Кошт двухмесцавай машыны — 7400 RM, шасі — 5900 RM.

thumb|left|кабрыялет са скураным дахам фірмы . Музей Autostadt, Вольфсбург Акрамя спартыўных варыянтаў, на базе BMW 328 існавалі і спецыяльныя варыянты дарожных аўтамабіляў. Спартыўныя кабрыялеты, больш раскошныя, чым серыйныя аўтамабілі, сярод іншых, выраблялі атэлье Drauz, Weinberger, Brille, Wendler і United Workshops. Фірмамі Wendler, Ludwig Weinberger і Gläser выпускаліся кабрыялеты са скураным верхам. У 1937—1938 гады створаны кабрыялет BMW 328, дапрацаваны атэлье Vereinigte Werkstatten, — са стацыянарнай рамкай лабавога шкла і іншым тэнтам. Атэлье ў якасці опцыі прапаноўвала таксама здымны жорсткі дах.

thumb|BMW 328 Wendler Coupe У 1937 годзе для вядомага нямецкага прамыслоўцы Ганса Клепера фірмай было пабудавана купэ па праекце дызайнера Райнгарда Кеніг-Фашэнфельда, вучня прафесара Вунібальда Кама. Існавалі BMW 328 з кузавам купэ працы атэлье Muller/Freiburg.

Пачатак вайны прыводзіць да прыпынення выпуску аўтамабіляў. З красавіка 1936 па верасень 1939 года вырабілі 464 аўтамабілі BMW 328, уключаючы шасі, перададзеныя розным кузаўным фірмам. 403 машыны мелі стандартны кузаў родстар. Да 1939 года па ліцэнзіі з германскіх дэталяў аўтамабіль таксама збіраў брытанскі завод Frazer-Nash. Невялікая колькасць машын была сабрана з захаваных дэталяў ужо ў пасляваенныя гады.

+ 1936 1937 1938 1939 3 171 164 126

Выдаткі на распрацоўку і вытворчасць BMW 328 склалі ў агульнай колькасці 445 000 маракhttp://www.7-forum.com/news/75-Jahre-BMW-328-3953.html 75 год BMW 328 . З пабудаваных асобнікаў — каля 200 захаваліся да нашага часу, з якіх каля 120 знаходзяцца ў Германііhttp://www.cartype.com/pages/5514/bmw_328__1936 .

Канструкцыя thumb|left|Родстар BMW 328, выгляд ззаду Тэхнічную частку аўтамабіля праектаваў таленавіты інжынер Фрыц Фідлер. Распрацоўку дызайну кузава часта прыпісваюць Пятру Шыманоўскаму.

За аснову было ўзята шасі родстара BMW 319/1 узору 1935 года са сталёвай A-падобнай рамай з труб авальнага перасеку пераменнага дыяметра (дыяметр змяншаецца ад цэнтра да краю, максімальны дыяметр трубы рамы — 90 мм). Рама была вырабленай са сплаву магнію і алюмінія. Дзве стальныя трубы сыходзіліся да носа і злучаліся папярочкамі прамавугольнага перасеку. На раму ўсталёўваліся элегантныя металічныя кузаўныя панэлі, якія мацуюцца да драўлянага каркасу.

Лёгкі кузаў дазволіў давесці масу аўтамабіля да 830 кілаграмаў, што спрыяльна адбілася на хуткасных характарыстыках машыны — максімальная хуткасць стандартнага родстара BMW 328 складала 150 км/г. Складны тэнт, здымныя бакавыя вокны і багаж размяшчаліся ў задняй частцы кузава. Вечка багажніка адсутнічала і доступ да яго можна было атрымаць адкінуўшы наперад спінкі сядзенняў.

thumb|Рухавік BMW 328 на стэндзе ў музеі BMW Рухавік — радны, шасціцыліндравы, 2-літровы. Вядомы па мадэлях 321 і 326, але для BMW 328 магутнасць падвысілі з 50 да 80 к.с. Была спраектаваная новая алюмініевая галоўка цыліндраў з паўсферычнымі камерамі згарання са значна пашыранымі ўпускнымі і выпускнымі каналамі. Замест звычайнай паралельнай устаноўкі, размяшчэнне верхніх клапанаў зроблена V-падобна пад вуглом 80 градусаў (упуск і выпуск на супрацьлеглых баках). Упускныя клапаны прыводзяцца ў дзеянне ад ніжняга размеркавальнага вала пасродкам штурхачоў і каромыслаў. Выпускныя клапаны прыводзяцца ў дзеянне яшчэ адным кароткім штурхачом і другім наборам каромыслаў. Такая канструкцыя клапанаў дазваляла ўсталяваць карбюратары вертыкальна, забяспечваючы тым самым лепшую падачу паветра ў рухавік. Дзякуючы прымяненню трох карбюратараў і паўсферычнай камеры згарання пры ступені сціску 7,5:1 рухавік развіваў круцільны момант 126 Н·м. У гоначных версіях магутнасць вар’іравалася ад 100 да 110 к.с. — абмежаванне, якое накладвалася ўжываным бензінам, актанавы лік якога ў той час дасягаў максімуму 80, што абмяжоўвала ступень сціску да 9,5:1. Дзякуючы выкарыстанню спецыяльнага паліва ўдавалася яшчэ больш павысіць прадуктыўнасць рухавіка, давёўшы яго магутнасць да 136 к.с.

Першапачаткова на аўтамабілі была ўжытая чатырохступеньчатая трансмісія ZF ад BMW 319/1, аднак на пазнейшых мадэлях выкарыстоўвалася каробка перадач Hurth.

Падвеска пярэдніх колаў складалася з ніжніх папярочных рычагоў і верхняй рысоры, а задні наразрэзны мост з гіпоіднай перадачай падвешваўся на паўэліптычных рысорах. На аўтамабілі стаялі тармазы барабаннага тыпу з гідрапрывадам. Працоўная тармазная сістэма дзейнічала на ўсе чатыры колы. Ручны тормаз дзейнічаў на заднія колы, меў механічны, тросавы прывад.

+ Тэхнічныя характарыстыкі Рухавік Тып шасціцыліндравы, радны Дыяметр × Ход поршня 66 × 96 мм Аб’ём 1971 см³ Магутнасць 80 к.с. пры 5000 аб/хв Ступень сціску 7,5 Карбюратар тры карбюратары Solex 30 JF Акумулятар 6 В, 75 А·г Генератар 90 або 30 Вт Трансмісія Прывад на заднія колы Счапленне адзінарнае, сухое Каробка перадач 4-ступеньчатая, Hurth,сінхранізаваныя III—IV перадачы 4-ступеньчатая, ZF,сінхранізаваныя III—IV перадачы Перадатачныя лікі I — 3,63;II — 2,07;III — 1,50;IV — 1,00;задні ход — 3,88 I — 3,07;II — 1,82;III — 1,25;IV — 1,00;задні ход — 3,70 Шасі Шасі трубчасты каркас, каробчатая папярочка Пярэдняя падвеска папярочны рычаг знізу і адна папярочная рысора зверху Задняя падвеска на паўэліптычных рысорах Рулявое кіраванне зубчастая рэйка Нажны тормаз гідраўлічны, калодачны, на 4 колы Ручны тормаз з тросавым прывадам, на заднія колы Агульныя звесткі Памеры 3900 × 1550 × 1400 мм Колавая база 2400 мм Каляіна спераду/ззаду 1153/1220 мм Дыскі з пяцю адтулінамі (па жаданні — з цэнтральным мацаваннем)3,25 або 3,50 D × 16 Шыны 5,25 або 5,50-16 Радыус павароту 10 м Маса шасі 500 кг Маса аўтамабіля 830 кг Дазволеная агульная вага 1220 кг Макс. хуткасць 150 км/г Расход паліва на 100 км 14,5 л Паліўны бак 50 л (па жаданні — 100 л)

Спецыяльныя варыянты Большасць з пабудаваных аўтамабіляў мела адкрытыя спартыўныя кузавы, але існавалі і спецыяльныя варыянты, якія вырабляліся па заказах. На шасі BMW 328 быў пабудаваны шэраг спецыяльных гоначных машын.

«Mille Miglia» thumb|BMW 328 Touring Coupe У 1940 годзе для гонкі Mille Miglia былі пабудаваныя пяць аўтамабіляў. Два з іх былі закрытыя аэрадынамічныя купэ. Адно з іх было пабудавана пад наглядам Фідлера ў Мюнхене, іншае — кузаўным атэлье Carrozzeria Touring у Мілане. Тры мелі адкрытыя абцякальныя алюмініевыя кузавы тыпу родстар.

Паколькі вытворчасць аднаго з трох родстараў заняла занадта шмат часу, два шасі адправілі ў Мілан. Атэлье Touring пагадзілася завяршыць іх будаўніцтва ў паскораным парадку. У гэтых двух родстараў не было рэбраў на крылах, якія меў выраблены ў Мюнхене «Bügelfalten». У гонцы на гэтых машынах выступалі экіпажы Адольф Брудэс/Ральф Розе і Вілі Брым/Улі Рыхтэр.

«Bügelfalten» thumb|BMW 328 Mille Miglia «Bügelfalten» Ад іншых BMW 328, прыназначаных да Mille Miglia, родстар пабудаваны ў Мюнхене (нумар шасі 85032) адрозніваўся акцэнтаванымі рэбрамі ўздоўж пярэдніх і задніх крылаў, за што атрымаў мянушку Bügelfalten ().

Падчас Другой сусветнай вайны родстар знаходзіўся ў валоданні Альберта Шпеера. Пасля вайны аўтамабіль трапіў у СССР у якасці трафея. З 1972 па 2001 год быў ва ўладанні калекцыянера з Рыгі. У маі 2010 года прададзены на аўкцыёне «Sporting Classics of Monaco».

«Kamm Coupe» thumb|left|BMW 328 Kamm Coupe Для ўдзелу ў гонцы Берлін-Рым у канцы 1938 года на заводзе ў Айзенаху было пабудавана купэ на базе BMW 328 пад кодавай назвай праекта AM 1007. Распрацоўкай займаўся Рудольф Флемінг. Кузаў быў цалкам алюмініевым, усталяваны на стандартным шасі 328. Тэсты выявілі, што аўтамабіль быў вельмі адчувальны да бакавога ветру і меў дрэнную ўстойлівасць на прамой. Гэта пацвердзілі даследаванні ў аэрадынамічнай трубе FKFS у Штутгарце. У выніку кузаў быў здадзены на металалом, а шасі было перароблена і выкарыстана паўторна для Kamm «Mille Miglia».

Пасля AM 1007 пачалася распрацоўка новага аўтамабіля (AM 1008), названага ў гонар нямецкага піянера аэрадынамікі Вунібальда Кама — BMW 328 Kamm Coupe. У аснову было пакладзена ранейшае шасі, але з расцягнутай на 20 см колавай базай. Новы кузаў быў створаны пад кіраўніцтвам шэф-дызайнера BMW Вільгельма Меергубера. На шашы паміж Мюнхенам і Зальцбургам Kamm Coupe ўпершыню прадэманстраваў свае магчымасці — на тэстах аўтамабіль разганяўся да 230 км/г, але ў гонцы Mille Miglia 1940 BMW 328 Kamm Coupe сышоў з-за тэхнічных праблем. Пасля вайны BMW 328 Kamm Coupe застаўся ў Германіі, былы дырэктар BMW па гонках Эрнст Леф набыў машыну для асабістага карыстання, але праз некалькі гадоў прадаў яе з-за цяжкага фінансавага становішча. У 1953 годзе аўтамабіль быў страчаны ў выніку аварыі з удзелам яго новага ўладальніка. У 2010 годзе, да сямідзесяцігоддзя перамогі ў Mille Miglia, была зроблена дакладная копія аўтамабіля.

«Berlin-Rom Touring Roadster» thumb|BMW 328 Berlin-Rom Touring Roadster Для гонкі Берлін-Рым былі пабудаваныя тры спецыяльныя родстары BMW 328 Berlin-Rom Touring Roadster. Працу над імі вяло атэлье Carrozzeria Touring — у 1940 годзе шасі адправіліся ў Мілан. Працу скончылі толькі ў сакавіку 1941 года, з-за вайны аўтамабілі не прымалі ўдзелу ў гонках.

Пасля ўсе тры машыны лічыліся страчанымі. Адзін нібыта ў 50-х гадах апынуўся ў Злучаных Штатах, другі знік, трэці быў адноўлены.

У спорце BMW 328 дасягнуў выдатных спартыўных поспехаў у 1939-40 гадах. Ён выйграў гонкі «Mille Miglia», «24 гадзіны Ле-Ман», «Гран-Пры-Брэст», «24 гадзіны Франкошамп».

У 1936 годзе лёгкі двухмесцавы родстар упершыню выйшаў на трасу. 14 чэрвеня ў Нюрбургрынгу сусветны рэкардсмен-матацыкліст вывеў аўтамабіль на трасу. Нягледзячы на дажджлівы дзень, прататып усталяваў новы рэкорд трасы і прыйшоў да фінішу першым.

На рахунку гоначных версій BMW 328 мноства гонак, у тым ліку перамога ў 1000-кіламетровай гонцы Mille Miglia у 1938 і 1940 гадах, брытанскім ралі RAC у 1939 і пяты вынік у агульным заліку (першы ў сваім класе) на 24-гадзіннай гонцы ў Ле-Мане.

thumb|BMW 328 «Mille Miglia», пабудаваны ў 1940 годзе, за рулём — Адольф Брудэс Абсалютным трыумфам BMW 328 варта прызнаць гонкі «Mille Miglia» 1940 года, калі нямецкая каманда выступіла ў складзе чатырох экіпажаў: і , і , Брыма і Рыхтэра, Венхера і Шольца, якія занялі адпаведна першае, трэцяе, пятае і шостае месцы. Перамогу на закрытай машыне атрымаў экіпаж Ханштайн/Боймер. Трэцімі былі Брудэс/Розэ. Экіпаж Брыма і Рыхтэра заняў пятае месца. BMW 328 «Bügelfalten» Ханса Венхера і Рудольфа Шольца са стартавым нумарам 71 прыйшла да фінішу гонкі шостай. Экіпаж Хашке фон Ханштайна і Вальтэра Боймера таксама ўстанавіў рэкорд максімальнай сярэдняй хуткасці на трасе, развіўшы 103 мілі ў гадзіну (каля 166 км/г).