Саўлеская бітва, або бітва пры Саўле (22 верасня 1236) — баявое сутыкненне войск Ордэна мечаносцаў і яго саюзнікаў з войскам жамойтаў і земгалаўСаўлеская бітва // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 554. — 788 с.. Апісана ў Лівонскай старэйшай рыфмаванай хроніцы.
Ход падзей У 2-й палове лета 1236 года быў арганізаваны першы крыжовы паход на ЖамойцьНасевiч В. Л. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя — 1250-ыя гады) // Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн., 1993.. На баку Ордэна мечаносцаў у паходзе бралі ўдзел рыцары з Заходняй Еўропы, хрышчоныя эсты, лівы, латгалы, атрад з двухсот пскавічоў, а таксама наўгародскія воі.
Бітва адбылася 22 верасня 1236 года. У мясцовасці Саўле на крыжаносцаў, якія ўжо вярталіся з паходу, напалі жамойты і земгалы. Лакалізацыя Саўле дыскусійная, звычайна, месца атаясняюць з цяперашнім горадам Шаўляй у Літве. Па іншай версіі, бітва адбылася каля цяперашняй латвійскай вёскі .
Цяжкая кавалерыя крыжаносцаў была вымушана прыняць бой у балоцістай мясцовасці, дзе перавагі былі на баку лёгкаўзброеных жамойтаў і земгалаў. Войска язычнікаў, магчыма, узначальвалі Вікінт і Эрдзівіл, згаданыя ў дагаворы 1219 года як жамойцкія князі.
Крыжаносцы пацярпелі цяжкае паражэнне, у бітве загінулі вялікі магістр Вольквін і 48 рыцараў Ордэна мечаносцаў, а таксама многія саюзнікі Ордэна, у тым ліку 180 пскавічоўВ лѣто 6745 // Новгородская первая летопись старшего извода..
Пасля паражэння супраць улады Ордэна мечаносцаў паўсталі куршы, земгалы і селы. У 1237 годзе Ордэн быў вымушаны аб’яднацца з Тэўтонскім ордэнам.
Памяць У 2000 годзе рашэннем парламентаў Літвы і Латвіі 22 верасня абвешчана Днём адзінства балтаў. З 2009 года на гэта свята пачалі запальваць вогнішчы на пагорках і старажытных гарадзішчах. Праз некалькі гадоў да акцыі далучыліся актывісты балцкага руху ў Беларусі, і штогод год Дзень адзінства балтаў — 22 верасня, адзначалі вогнішчамі і ў Беларусі.
У культуры
У 1937 годзе латвійскі мастак Волдэмарс Вімба напісаў карціну «Saules kauja» (лат. «Саўлеская бітва»), якая экспануецца ў латвійскім Ваенным музеі.
Вімбава карціна выкарыстана для вокладкі альбома «Kauja Pie Saules» (лат. «Бітва пры Саўле»), які ў 1998 годзе выпусціў латвійскі музычны метал-гурт Skyforger.
Крыніцы
Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Бітвы ў Літве Катэгорыя:Падзеі 22 верасня Катэгорыя:1236 год у Еўропе Катэгорыя:Шаўляй Катэгорыя:Бітвы XIII стагоддзя Катэгорыя:Паўночныя крыжовыя паходы Катэгорыя:Бітвы Інфлянцкага ордэна Катэгорыя:Канфлікты 1236 года