thumb|250px|«Партрэт жанчыны» Якаў Балглей (; , , Гродзенская губерня — , ) — французскі мастак Парыжскай школы і гравёр, выхадзец з Беларусі. Працаваў у Парыжы.

Некаторыя карціны Балглея захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў МінскуКорпоративная коллекция Белгазпромбанка. Балглей Яков .

Біяграфія Якаў Балглей нарадзіўся ў равінскай сям'і, некаторы час вывучаў медыцыну ў Санкт-Пецярбургу, затым вучыўся на архітэктурным аддзяленні Адэскай малявальнай школы. З 1911 года жыў у Парыжы, дзе навучаўся архітэктуры і філасофіі. Як і многія іншыя маладыя мастакі парыжскай школы Якаў Балглей жыў у вядомай камуне «Вулей». У 1920 годзе паступіў у Школу дэкаратыўнага мастацтва.

Памёр ад сардэчнага прыступу, пахаваны на могілках Пер-Лашэз.

Спасылкі Jacob, Jacques Balgley

Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз Катэгорыя:Памерлі ад інфаркту міякарда Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Парыжская школа Катэгорыя:Гравёры Францыі Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі