Міхаіл Канстанцінавіч Ка́ргер (—) — археолаг, мастацтвазнавец, спецыяліст па старажытнарускай культуры і мастацтву. Доктар гістарычных навук (1959), прафесар (1949). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР 1952 года.

Біяграфія М. К. Каргер нарадзіўся ў горадзе Казань. У 1923 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук Пецярбургскага ўніверсітэта, у якім працаваў з 1925 года. З 1964 г. у Інстытуце археалогіі Акадэміі навук СССР — загадчык Ленінградскага аддзялення.

Навуковая дзейнасць М. К. Каргер займаўся вывучэннем славянскай археалогіі, гісторыі старажытнарускай культуры і мастацтва. Даследаваў старажытныя помнікі на Беларусі ў Тураве, Навагрудку, Полацку, Ваўкавыску, Дабравешчанскую царкву ў Віцебску.

Таксама кіраваў археалагічнымі даследаваннямі і рэстаўрацыйнымі работамі ў Ноўгарадзе, Кіеве, Галічы, Уладзіміры-Валынскім, Ізяслаўлі, Полацку, Тураве і інш.

Творы Древний Киев, т. 1—2. — М.—Л., 1958—1961; Новый памятник зодчества XII в. в Турове. — М., 1965; К вопросу о памятниках зодчества в Волковыске // Славяне и Русь. — М., 1968; Зодчество древнего Смоленска (XII—XIII вв.). — Л., 1964; К истории полоцкого зодчества XII в. // Новое в археологии. — М., 1972; і інш.

Літаратура

Спасылкі