Галоўчынскія, Галаўчынскія — княжацкі род герба «Лебедзь», прадстаўнікі якога займалі дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Родапачынальнікам звычайна лічаць Мікіту, сын якога Мацей у 1495 годзе прыехаў у ВКЛ з Масквы разам з дваром Алены, дачкі вялікага князя маскоўскага Івана III Васільевіча, жонкі вялікага князя літоўскага Аляксандра. Паводле Каспера Нясецкага паходзілі ад северскай галіны Рурыкавічаў. Самі Галоўчынскія часам выводзілі сябе ад князеў РапалоўскіхWolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca XIV w. — Warszawa, 1895., аднак сярод іх імя Мікіты не сустракаецца і генеалагічная сувязь з гэтымі князямі не прасочваецца. Зваліся таксама Галоўчынскімі-Мшцішчамі.

Прозвішча паходзіць ад мястэчка Галоўчын каля Друцка.

Пры падтрымцы вялікай княгіні літоўскай Алены Іванаўны князі Галоўчынскія адразу ўвайшлі ў лік найбольш заможных феадалаў Вялікага Княства Літоўскага. Спачатку вызнавалі праваслаўе, пазней перайшлі ў каталіцтва.

Род згас у 1658 годзе са смерцю Мікалая Канстанцінавіча Галоўчынскага.

Вядомыя прадстаўнікі Мацей Мікітавіч (каля 1470 — пасля 1536), сын Мікіты. Намеснік княжацкі і цяцерынскі, бірштонскі, магілёўскі і онікшцінскі. Яраслаў Мацеевіч (каля 1510—1567), сын Мацея Мікітавіча. Маршалак каралеўскі, староста ковенскі. Мікалай Яраславіч (1547—1571) Шчасны Яраславіч (? — 1610), кашталян менскі. Яраслаў Яраславіч (? — 1622). Ян (каля 1570—1630), чашнік літоўскі. Аляксандр Яраславіч (каля 1570—1617), кашталян жмудскі, староста лідскі, ваявода мсціслаўскі. Канстанцін Яраславіч (? — 1620), кашталян мсціслаўскі і староста крычаўскі. Мікалай Канстанцінавіч (? — 1658), харунжы аршанскі, апошні прадстаўнік роду. Ежы (Юрый) Канстанцінавіч (? — 1648/1649).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Княжацкія роды