Ме́лвіл () — востраў на ўсходзе Тыморскага мора, належыць Паўночнай тэрыторыі Аўстраліі.

Знаходзіцца на захад ад Кобургу на паўвостраве Арнем-Ленд і на поўнач ад Дарвіна. Насельніцтва каля 500 чалавек. Адкрыты галандскімі мараплаўцамі ў 1636 годзе (А. Тасманам у 1644 годзе).

Па плошчы (5786 км²) востраў з’яўляецца другім у Аўстралійскім Саюзе, пасля Тасманіі. Максімальная вышыня над узроўнем мора складае 258 м. Востраў пакрыты змяшанымі, лістападна-вечназялёнымі лясамі. Клімат трапічны, мусонны.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Савет Зямлі Ціві Мастацтва Ціві Турызм на востраве

Катэгорыя:Астравы Аўстраліі Катэгорыя:Паўночная тэрыторыя Катэгорыя:Астравы Аўстраліі і Акіяніі