Альбер Самен (, 3 красавіка 1858, Ліль — , Маньі-лё-Амо, Івелін) — французскі паэт-сімваліст.
Біяграфія У 14 гадоў страціў бацьку, быў вымушаны кінуць вучобу і самастойна зарабляць на жыццё. У 1880 прыехаў у Парыж, знайшоў месца служачага ў ратушы. Зблізіўся з парыжскімі сімвалістамі, выступаў з чытаннем сваіх вершаў у кабарэ Чорны кот. Пасля публікацыі першай кнігі вершаў «У садзе інфанты» (1893) набыў вядомасць, стаў адным з заснавальнікаў выдавецтва Меркюр дэ Франс, друкаваўся ў Revue des Deux Mondes.
Памёр ад туберкулёзу.
Прыжыццёвыя выданні Au jardin de l’Infante / У садзе інфанты (1893) Aux flancs du vase / Па краях вазы (1898) Le Chariot d’or. Symphonie héroïque / Залатая калясніца. Гераічная сімфонія (1900)
Катэгорыя:Паэты Францыі