Кара́блікі, таксама Наўты́лусы (Nautilus) — род галаваногіх малюскаў, прамыя сваякі васьміногаў, некаторыя наўтылусы жылі на Зямлі 500 мільёнаў гадоў назад, у палеазойскую эру. Адзіныя сярод сучасных галаваногіх малюскаў, якія маюць вонкавую спіральназакручаную ракавіну. Род налічвае 6 відаў, пашыраных ва ўсходняй частцы Індыйскага і заходняй частцы Ціхага акіянаў.
Дасягаюць вагі ў 1,8 кг. Спіральная ракавіна дыяметрам 15—23 (да 30 см), з унутранага боку пакрытая перламутрам, падзелена на 35—38 камер, паслядоўна злучаных доўгім сіфонам. Сам малюск жыве ў пярэдняй, самай вялікай камеры. Ракавіна выкарыстоўваецца як паплавок і баласт. Нагнятаючы ў камеру ракавіны біягаз, або выштурхоўваючы яго, наўтылус здольны усплываць да паверхні вады або апускацца ў яе тоўшчу. Асноўныя органы пачуццяў шчупальцы. Самцы маюць 66 шчупальцаў, самкі — 94. Моладзь нараджаецца з ракавінай дыяметрам каля 2 см.
Жывуць на роўным дне на глыбіні да 750 м. Кормяцца ракападобнымі і рыбамі.
Літаратура
Катэгорыя:Галаваногія Катэгорыя:Жывыя выкапні