Крамно́. Сустракаецца таксама варыянт Крымно́ (, ) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь. У складзе Бездзежскага сельсавета. За 19 км ад Драгічына, 129 км ад Брэста, 26 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст-Гомель).

Гісторыя З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. З 1801 года ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года 518 жыхароў, з іх мужчын 249, жанчын 269, пераважнае веравызнанне — праваслаўе (505 чалавек).

У 1920—1939 гадах у складзе Польшчы, спачатку ў Кобрынскім павеце, з 12 снежня 1920 года разам з гмінай Бездзеж у складзе новастворанага Драгічынскага павета. З 19 лютага 1921 года разам з цэлым паветам увайшло ў склад новастворанага Палескага ваяводства.

Паводле перапісу за 1921 год — 109 дамоў, 542 жыхары (253 мужчыны і 289 жанчын), з якіх 298 лічылі сябе палякамі, 192 тутэйшымі, 4 яўрэямі, 3 беларусамі. 45 чалавек указалі іншую нацыянальнасць. 538 жыхары былі праваслаўнага веравызнання і 4 вызнавалі юдаізм.

З 1939 года ў складзе Беларускай ССР.

Да 9 чэрвеня 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Бездзежскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6., да 14 красавіка 1960 года — у склад Гутаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

Насельніцтва 518 жыхароў (1897) 109 гаспадарак, 542 жыхары (1921) 147 гаспадарак, 314 жыхароў (2005) 221 жыхар (2009) 126 жыхароў (2019)

Вядомыя асобы Мікалай Андрэевіч Максімовіч (нар. 1956) — беларускі ўрач-педыятр. Доктар медыцынскіх навук (2013), прафесар (2014).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бездзежскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Драгічынскага раёна