Карналі́т — мінерал, падвойная соль хларыду калію і хларыду магнію KCl·MgCl2·6H2O.
Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме, рэдка сустракаецца ў крышталях, часцей сустракаецца ў суцэльных масах. Цвёрдасць — 2,5 па шкале Моаса, шчыльнасць — 1,6 г/см ³. Па паходжанні хемагенны. Гіграскапічны.
Выкарыстоўваецца як сыравіна для вытворчасці магнію, а магній у сваю чаргу неабходны для вытворчасці стратэгічнага прадукту — тытану. Рудаўтваральны мінерал калійных солей.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Карналіт у базе webmineral.com
Катэгорыя:Галагеніды (мінералы) Катэгорыя:Хларыды Катэгорыя:Мінералы калію Катэгорыя:Мінералы магнію Катэгорыя:Падвойныя солі