Ян Каханоўскі (; — , Люблін) — польскі паэт, перакладчык і драматург эпохі Адраджэння.
Жыццё Паходзіць са шляхецкай сям'і, у якой было 12 дзяцей. З 1544 года вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. З 1551 па 1552 у Кёнігсбергскім універсітэце. З сярэдзіны 1552 года ў Падуанскім універсітэце.
Памёр праз хваробу сэрца ў Любліне ў 1584 годзе. Быў пахаваны ў месцы бліз Чарналесся.
Творчасць Пісаў на польскай і лацінскай мовах.
Творчасць Яна Каханоўскага высока ацэньвалі Мацей Сарбеўскі (XVII ст.) і Мануіл Базілевіч (XVIII ст.). Яго вершаваны Псалтыр стаў непасрэдным штуршком для «Псалтыри рифмотворной» Сімяона Полацкага (1678). Паэзія Яна Каханоўскага яшчэ пры жыцці пісьменніка была вядомай у Вялікім княстве Літоўскім. Найбольш вядомы твор — гімн «Чаго хочаш ад нас, Пане…», надрукаваны ў Нясвіжскай друкарні. Жыццёвыя рэаліі ўзноўлены пісьменнікам у творы «Узяцце Полацка», а таксама ў вершах, прысвечаных вялікалітоўскім магнатам Мікалаю Радзівілу «Чорнаму», яго жонцы Эльжбеце, Крыштафу Радзівілу «Пяруну».
Творы «Шахматы»: паэма («Szachy», 1562—1566) «Згода»: паэма («Zgoda», 1564) «Сатыр, або дзікі муж»: паэма («Satyr albo dziki mąż», 1564) «Святаянская песня пра Купалле» («Pieśń świętojańska o Sobótce», 1575) «Адказ грэчаскім паслам»: драма («Odprawa posłów greckich», 1578) «Псалтыр»: паэтычны пераклад «Псалмоў Давіда» («Psałterz Dawidów», выд. 1579), перакладаўся С. Полацкім «Трэны»: цыкл элегій («Treny», 1580) «Фрашкі»: зборнік паэзіі («Fraszki», 1584) «Песні»: зборнік паэзіі («Pieśni», выд. 1586)
Беларускія пераклады Асобныя творы Яна Каханоўскага пераклаў Уладзімір Мархель (апублікаваныя ў зборніку «Раса нябёсаў на замлі тутэйшай»). «Трэны» / Перакл. А. Брусевіча (Тэрмапілы № 14, Беласток, 2010). «Выбранае» / Перакл. А. Хадановіча і Л. Баршчэўскага. Мн., 2017 (Серыя «Паэты планеты»).
Літаратура Беларуская энцыклапедыя. Т. 8. — Мн., 1999. Кавалёў Сяргей. Пратэй, брат сатыра // Спадчына. 1999. №2. С. 110-124. // на pawet.net
Спасылкі
Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Адраджэння Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве