Рыгор Сцяпанавіч Мастыка (, вёска Істоміна, — ) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1962)т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с., прафесар (1963), заслужаны дзеяч навукі БССР (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Вучыўся ў сямігодцы, якая дзейнічала ў камуне ў вёсцы СялютыИстория детского дома в Селютах Витебского района // Газета «Жыццё Прыдзвіння» (зараз у Віцебскім раёне). Пасля заканчэння ў 1933 годзе аднагадовых урачэбных курсаў пры Віцебскім ветэрынарным інстытуце, працаваў ветэрынарным фельчарам у саўгасе ў Арлоўскай вобласці. У 1939 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, працаваў асістэнтам кафедры аператыўнай хірургіі. У чэрвені 1941 года разам з інстытутам быў эвакуіраваны ў Куйбышаўскую вобласць і працаваў ветэрынарам навучальнай гаспадаркі Куйбышаўскага сельскагаспадарчага інстытута.
З ліпеня 1942 па 1945 год Р. С. Мастыка на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Пасля заканчэння вайны па жнівень 1946 г. працаваў хірургам ветэрынарнага аддзела Беламорскай ваеннай акругі.
У 1946 годзе вярнуўся ў Віцебск, працаваў асістэнтам на кафедры анатоміі жывёл, а з верасня 1948 года — асістэнтам кафедры агульнай і прыватнай хірургіі ветэрынарнага інстытута. З 1956 па 1979 год загадчык кафедры агульнай, прыватнай і аператыўнай хірургіі.
Навуковая дзейнасць Р. С. Мастыка распрацаваў метады лячэння запаленчых працэсаў у ранах, метады аперацый і прафілактыкі траўматызму ў сельскагаспадарчых жывёл, методыкі прымянення антыбіётыкаў і іншых антысептычных рэчываў і інш.
Аўтар больш за 60 апублікаваных навуковых і метадычных работ. З’яўляўся сааўтарам падручніка «Прыватная ветэрынарная хірургія», Ветэрынарнай энцыклапедыі, аўтарам манаграфій «Саветы жывёлаводам і ветспецыялістам», «Асептычнае і септычнае запаленне ў жывёл» і інш.
Пад яго кіраўніцтвам выканана 5 кандыдацкіх дысертацый.
Узнагароды Р. С. Мастыка ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі 2 ступені, медалямі «За абарону Сталінграда», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «50 гадоў узброеных сіл СССР».
Літаратура
Спасылкі Мастыко Григорий Степанович
Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебскім раёне