Міхаіл Леанідавіч Цыбульскі (Міхась Цыбульскі; , ) — беларускі мастацтвазнавец, жывапісец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1989)

Біяграфія Скончыў мастацка-графічны-факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1983), выкладае ў ім (з 1988). Даследуе праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва, паэтыку і стылістыку беларускага мастацтва. Аўтар раздзелаў у «Гісторыі беларускага мастацтва» (т.5,6).

Выбраныя творы «Сафія Полацкая» (1985) «Сцяжынкамі Драздовіча», «Абарыген беларускай вёскі» (2000) «Могілкі ля храма» (2001) «Двое ў начы» (2002)

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)

Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебску Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава