Кастало́м (Cynoglóssum) — род кветкавых раслін сямейства .

Навуковая лацінская назва Cynoglossum паходзіць ад грэч. κύων (сабака) і γλῶσσα (язык) ад шурпатага навобмацак і прадаўгаватага лісця расліны.

Батанічнае апісанне Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 35—100 см. Корань тоўсты, верацёнападобнай формы. Маюцца 2—3 баразнаватыя сцяблы, густа аблісцелыя. Лісце чаргаванае, суцэльнае, апушанае. Кветкі з пяццю пялёсткамі, бура-чырвонага колеру з сінім, блакітным, фіялетавым адценнем, паніклыя, у мяцёльчатых суквеццях. Плод — чатырохарэшак.

Расліны ядавітыя.

Распаўсюджанне і экалогія Расліны распаўсюджаны ва ўмераных, трапічных і горных раёнах Паўночнага паўшар’я. Растуць па берагах рэк, у ярах, на засмечаных месцах.

Віды

Род налічвае каля 60 відаў (83Cynoglossum // The Plant List віды). Некаторыя з іх:

Літаратура

Спасылкі

Cynoglossum // The Plant List Genus Cynoglossum Genus: Cynoglossum L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) Касталом на сайце USDA NRCS Праверана 13 лістапада 2008 г.

Катэгорыя:Бурачнікавыя (падсямейства) Катэгорыя:Ядавітыя расліны