Хо́дцы, Любач — возера ў Беларусі ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнагосніца. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад горада Сянно каля вёсак Ходцы і Горныя Ходцы.

Плошча паверхні возера складае 0,53 км². Даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 7,2 м. Даўжыня берагавой лініі 4,4 км.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень і складаецца з двух плёсаў. Найбольш глыбокім з'яўляецца паўднёвы плёс. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 15—18 м на ўсходзе і стромкія вышынёй да 25 м на захадзе. Берагавая лінія звілістая. Берагі маюць вышыню 0,2—0,3 м на ўсходзе, на захадзе берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе пясчанае, на глыбіні дно возера выслана глеем.Возера слабапраточнае. Упадае ручай з возера Ліпна і выцякае ручай у возера Тросна. Возера зарастае ўздоўж берагоў (трыснёг, гарлачыкі, чарот, рдзест).

Каля возера праходзіць аўтамабільная дарога (Віцебск—Сянно).

Гл. таксама Азёры Беларусі

Літаратура Куловіч М. М. Ходцы. //

Спасылкі Возера Ходцы

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Сенненскага раёна