Антаніна Лаўрэнцьеўна Леано́віч (, Барысаў, Мінская вобласць — ЛЕОНОВИЧ Антонина Лаврентьевна. НЕКРОЛОГ // Сайт БелМАПА) — беларускі неўрапатолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія У 1946 годзе скончыла сярэднюю школу, у 1951 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут, лячэбны факультэт.

З 1951 па 1954 год працавала ардынатарам 2-й клінічнай бальніцы Мінска, а з 1954 па 1961 гады — Навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага інстытута неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі.

У студзені 1961 года абрана на пасаду асістэнта кафедры неўрапатолагі Беларускага дзяржаўнага інстытута удасканалення ўрачоў (сучасная БелМАПА), у кастрычніку 1968 года — дацэнта гэтай жа кафедры. У чэрвені 1973 года абрана загадчыцай кафедры неўрапатолагі БелДІУУ, дзе прапрацавала да 1992 года.

Навуковая дзейнасць Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Клінічныя асаблівасці рассеянага склерозу ў сувязі з сералагічнымі і алергічнымі рэакцыямі» абараніла ў 1961 годзе; доктарскую «Да дыферэнцыяльнай дыягностыкі і патагенезу некаторых дэміалінізаваных захворванняў нервовай сістэмы» — у 1968 годзе

Апублікавала больш за 160 навуковых прац і 8 манаграфій, якія прысвечаны рассеянаму склерозу, лейкаэнцефалітам, інфекцыйна-алергічнаму энцэфаліту, полірадыкуланеўрытам і інш.

Літаратура

Спасылкі Антонина Лаврентьевна Леонович — первая женщина-профессор по неврологии в Республике Беларусь // Журнал «Здравоохранение», № 1 (январь) 2017. Антонина Лаврентьевна Леонович (К 90-летию со дня рождения) // Журнал «Здравоохранение», № 2 (февраль) 2019. Известные земляки // ГУК Борисовская центральная районная библиотека имени И. Х. Колодеева

Катэгорыя:Неўролагі Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Неўролагі СССР