Алена Віктараўна Атрашкевіч (нар. , Нова-Барысаў, цяпер у межах Барысава, Беларусь) — беларускі кампазітар.

Біяграфія Скончыла Ленінградскую кансерваторыю па класу кампазіцыі Б. А. Арапа (1989). З 1989 года выкладчык музычна-тэарэтычных дысцыплін Маладзечанскага музычнага вучылішча. З 2004 года адначасова выкладчык Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (з 2006 года — старшыня прадметна цыклавай камісіі «Мастацтва эстрады (спевы)». Кіраўнік студыі эстраднай песні «Спяваем разам». Аўтар ідэі і мастацкі кіраўнік Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок» г. Маладзечна. Неаднаразова прымала ўдзел ў рабоце журы рэгіянальнага конкурсу эстраднай песні «Адна зямля» «Адна зямля» сцірае межы//«Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221), аўтар (сумесна з паэткай Таісай Трафімавай) яго гімна«Круціся, лёсу калаўрот…» //Сайт «Міхал Клеафас Агінскі».

Лаўрэат нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» 2016 года ў намінацыі «Найлепшы аўтар музыкі».

Член савету спецыяльнага фонду Прэзідента Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Кіруе конкурсам юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок», які на працягу шэрагу гадоў адкрывае новыя таленты Беларусіsvaboda.org.

Выбрана ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі чацвёртага (2008—2012) склікання ад Мінскай вобласці. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю. Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя.

2 сакавіка 2019 года абрана старшынёй Саюза кампазітараў Беларусі, стала першай жанчынай на гэтай пасадзе.

Творчасць Аўтар вакальна-сімфанічных твораў, больш за дзесяць музычных спектакляў для дзяцей, а таксама камерных, харавых твораў, вакальных цыклаў, апрацовак аўтарскіх і беларускіх, рускіх, нямецкіх, грузінскіх народных песняў. Супрацоўнічае з беларускімі паэтамі Таццянай Мушынскай, Васілём Жуковічам і інш.

Аўтар нотнага зборніка ўласных песень для дзяцей «Лодка дзяцінства» на вершы беларускіх паэтаў, зборніка п’ес для маладых выканаўцаў на духавых інструментах «Натхненне» і інш. Напісала музыку да песні «Мiншчына», якая ў 2006 годзе была афіцыйна зацверджана гімнам Мінскай вобласці.

Асноўныя творы Кантата на вершы М. Дудзіна, «Сакраментальная паэма», Вакальна-сімфанічная паэма «Кахаю» (для салістаў, змешанага хору і аркестра) на словы Таццяны Мушынскай Харавыя цыклы «Случарыны», «Дыптых», 5 мініяцюр для дзіцячага хору, 2 струнныя квартэты.

Касеты, сборнікі Аўдыёкасета «Лодка детства» з песнямі А. Атрашкевіч (фірма «Ковчег», 2000) Нотны зборнік песень «Лодка детства» (выдавецтва «Четыре четверти», 2001) Рэпертуарны зборнік «Спяваем разам» (2008)

Спасылкі Персанальны сайт Алены Атрашкевіч Старонка Алены Атрашкевіч на сайце hor.by Старонка Алены Атрашкевіч на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання