Юрый Глябовіч (? — пасля 1520) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Сын смаленскага ваявода Глеба, першага вядомага прадстаўніка роду Глябовічаў.

Намеснік смаленскі (1492—1499), староста жамойцкі (з 1494), намеснік аршанскі і аболецкі (1500—1501), намеснік віцебскі (1503—1508) і смаленскі (1508—1514), староста мерацкі (з 1514) і ваўкавыскі (з 1520). У 1506 у складзе пасольства да вялікага князя маскоўскага. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў у 1513 годзе абараняў Смаленск ад маскоўскага войска.

Крыніцы

Літаратура

Юрый Катэгорыя:Ваяводы смаленскія Катэгорыя:Ваяводы віцебскія Катэгорыя:Старосты аршанскія Катэгорыя:Старосты мерацкія Катэгорыя:Старосты ваўкавыскія Катэгорыя:Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў Катэгорыя:Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў Катэгорыя:Намеснікі смаленскія