Мемарыял Джэферсана — мемарыяльны комплекс, прысвечаны 3-му прэзідэнту ЗША, «бацьку-заснавальніку» Злучаных Штатаў Амерыкі Томасу Джэферсану. Знаходзіцца ў сталіцы ЗША горадзе Вашынгтоне. Мемарыял, спраектаваны Джонам Поўпам, пабудаваны ў неакласічнага стылі. Будаўніцтва пачалося ў 1939 годзе, скончылася ў 1943 годзе. Пазней, у 1947 годзе, з’явілася бронзавая статуя прэзідэнта.
Мемарыял кіруецца Службай нацыянальных паркаў ЗША. У 2004 годзе заняў чацвёртае месца ў спісе 150 любімых амерыканскіх збудаванняў па версіі Амерыканскага інстытута архітэктараў.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Вашынгтон Катэгорыя:Славутасці Вашынгтона Катэгорыя:Помнікі ЗША Вашынгтон