Ква́нга, таксама КуангуВарыянты напісання ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 206. (; ) — рака ў Анголе і ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.
Рака Кванга з'яўляецца левым прытокам ракі Касаі. Яе даўжыня складае 1100 кіламетраў. Плошча вадазбору 263,5 тыс. км². Сярэдні расход вады 2700 м³/с. Вытокі знаходзяцца ў сугор'і цэнтральнай Анголы, на плато Лунда. Рака цячэ пераважна на поўнач у глыбокай і шырокай далінеАфрика: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 639. — 672 с. с илл.. У сваім сярэднім цячэнні Кванга ўтварае дзяржаўную мяжу паміж Анголай і Конга, пераадольвае вадаспад Шутэ-Тэмбу, затым цячэ па тэрыторыі Конга і ніжэй горада Бандунду ўпадае ў Касаі. Павадкі адбываюцца ў верасні—красавіку. Рака суднаходная на працягу 307 км ад вусця да парогаў Кінгушы і часткова ў сярэднім цячэнні. Буйнейшымі прытокамі Квангі з'яўляюцца рэкі Вамба і Джума.
Вытокі ракі Квангі даследавалі ў 1872 годзе партугальскія вандроўнікі Капэла і Івенс, верхняе цячэнні — нямецкі даследчык Мехоў (1880), ніжняе цячэнне — Грэнфел (1886).
Літаратура Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 639. — 672 с. с илл.
Катэгорыя:Рэкі Анголы Катэгорыя:Рэкі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Басейн Конга