Келоід (ад грэч. Kele - пухліна і éidos - выгляд) — пухлінападобнае разрастанне грубай кудзелістай злучальнай тканкі скуры. Прычыны ўзнікнення келоідаў незразумелыя. У асобных пацыентаў існуе схільнасць да развіцця келоідаў.
Фактары рызыкі Выяўленая пігментацыя скуры Пэўная лакалізацыя ініцыяльных пашкоджанняў (вобласць дельтападобнай цягліцы, грудная клетка, мочка вуха) Цяжарнасць Пубертатны перыяд.
Дыферэнцыяльны дыягназ Келоід дыферэнцыруецца з гіпертрафічнымі рубцамі, дэрматафібромай, інфільтруючым базальнаклеткавым ракам (пацвярджаюць пры біяпсіі).
Тэрапія Паводле "Міжнародных рэкамендацый па вядзенню пацыентаў з паталагічнымі рубцамі" існуе два метадыМеждународные рекомендации по ведению пациентов с патологическими рубцами лячэння рубцоў, эфектыўнасць якіх пацверджана ў кантраляваных рандамізаваных даследаваннях:
выкарыстанне сіліконавага геля / пакрыцця ін'екцыі кортыкастэроідаў у вобласць келоіда
Літаратура БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.223
Катэгорыя:Захворванні скуры і яе прыдаткаў Катэгорыя:Касметалогія