Франсуа́ Кенэ́ (; , Мер, каля Парыжа — , Версаль) — французскі эканаміст, заснавальнік школы фізіякратаў.
Біяграфія
Сын земляроба, толькі ў 12 гадоў навучыўся чытаць і пісаць. У 17 гадоў з’ехаў у Парыж, дзе некалькі гадоў працаваў памочнікам гравёра і адначасова атрымліваў адукацыю. У 1710 годзе пачаў вывучаць медыцыну. Энергічны і працавіты, У 1718 годзе ён атрымаў ступень доктара хірургіі і стаў галоўным урачом бальніцы ў г. Манту. Мясцовая арыстакратыя пачала карыстацца яго паслугамі; дзякуючы яе падтрымцы яму ўдалося надрукаваць першую сваю працу: «Observations sur les effets de la saignée» (1729—1730).
У 1734 герцаг Вільруа прапанаваў яму пастаянную працу ў якасці медыка ў сваім доме ў Парыжы. У 1737 годзе ён атрымаў прафесарскую ступень і стаў пастаянным сакратаром хірургічнай акадэміі. Як урач мадам дэ Пампадур, ён атрымаў доступ да двара і ў 1752 годзе стаў лейб-медыкам караля Францыі Людовіка XV. У яго салоне збіраліся людзі самых разнастайных партый — Д’Аламбера, Дзідро, Дзюкло, Мармантэль, Бюфон, Гельвецый, маркіз Мірабо, Цюрго; наведаў яго і Адам Сміт, які атрымаў павагу ад яго.
Да эканамічных даследаванняў Кенэ прыступіў ужо на схіле гадоў. Першыя яго артыкулы па гэтым прадмеце былі надрукаваныя ў «Энцыклапедыі» Дзідро ў 1756 годзе пад рубрыкамі «Fermiers» і «Grains».
У 1758 годзе ён надрукаваў «Эканамічную табліцу» з тлумачэннямі, а з 1766 пачаў супрацоўнічаць з «Journal de l’Agriculture, du Commerce et des Finances», які выходзіў пад рэдакцыяй Дзюпона. У гэтым часопісе, а таксама ў іншым органе фізіякратаў, «Ephémérides du Citoyen», заснаваным Бадо, Кенэ і змясціў усе свае найгалоўныя эканамічныя артыкулы: «Dialogues sur les travaux des Artisans», «Observations sur l’intérêt de l’argent», «l’Analyse du gouvernement des Incas du Pérou», « Le despotisme de la Chine».
Літаратура
Бібліяграфія Hasbach, «Die allgemeinen philosophischen Grundlagen der von F. Quesnay und Adam Smith begründeten Dolitisehen Oekonomie» (Лпц., 1990) Артыкул Онкена ў «Hwb. der Staatswissenschaften», выд. Конрадам і Лексісам.
Спасылкі Творчая думка Ф. Кенэ ў 1736—1756 гадах у сувязі з метафізікай «відавочнасці» і палітыка-эканамічнай традыцыяй
Катэгорыя:Эканамісты Францыі Катэгорыя:Эканамісты XVIII стагоддзя