Язэп Кухта (; , непадалёк ад горада Анікшчай, Ковенская губерня — ) — літоўскі грамадскі і рэлігійны дзеяч, ксёндз. Родны брат Марціна Кухты.

Адукацыя

У 1891—1895 гадах вучыўся ў , у 1895—1899 гадах — у Санкт-Пецярбургскай Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі, магістр багаслоўя.

Біяграфія

Быў плябанам шэрагу віленскіх касцёлаў, у тым ліку ў 1901—1906 гадах працаваў у касцёле святога Мікалая. Пэўны час выкладаў літоўскую мову ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі. Актыўны ўдзельнік літоўскага нацыянальнага руху. Адзін з падпісантаў мемарандума да нямецкіх акупацыйных уладаў з просьбай аб прызнанні незалежнасці Літвы ў 1917 годзе. Выдалены з Вільні ўладамі Сярэдняй Літвы ў лютым 1922 года разам з іншымі 32 літоўскімі і беларускімі дзеячамі. пасля гэтага быў прызначаны адміністратарам часткі Віленскага біскупства, якая засталася ў складзе незалежнай Літвы. З 1926 года — біскуп Кайшадорыскі.

Прыязна ставіўся да беларускага руху, у 1940 годзе прыслаў віншавальную тэлеграму кс. А. Станкевічу ў сувязі з 25-мі ўгодкамі святарства і нацыянальнай дзейнасці апошняга.

Літаратура Кароткі нарыс беларускага пытання. — Мн., 2009. — С. 92, 123—124.

Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Літвы Катэгорыя:Кайшадорыская дыяцэзія Катэгорыя:Каталіцкія біскупы Літвы