Кілаўэа (у перакладзе з гавайскай — «вырыгае, моцна распаўсюджваецца») — актыўны шчытавы вулкан на востраве Гаваі (Гавайскія астравы, ЗША).
Адзін з самых актыўных дзеючых вулканаў на Зямлі. Самы малады з наземных гавайскіх вулканаў. Размешчаны побач са значна больш высокім Мауна-Лоа. Частка тэрыторыі, занятаай Кілаўэа, уваходзіць у склад нацыянальнага парку «Гавайскія вулканы».
Кілаўэа лічыцца месцам пражывання Пеле — гавайскай багіні вулканаў. Паводле яе імя названыя некаторыя лававыя ўтварэнні — напрыклад, «слёзы Пеле» (маленькія кроплі лавы, якія астуджаюцца на паветры і прымаюць форму слёзы і «валасы Пеле» (тонкія ніткі вулканічнага шкла — абсідыяну, якія ўтвараюцца ў выніку хуткага астуджэння лавы пры сцяканні ў акіян).
Кілаўэа бесперапынна вывяргаецца пачынаючы з 1983 года. У фазу інтэнсіўнай актыўнасці вулкан ўступіў 6 сакавіка 2011 г.
З 2 мая 2018 года вывяржэнне вулкана пачалося пасля некалькіх землетрасенняў да 6,9 бала па шкале Рыхтара. У выніку адкрыліся трэшчыны і каля 10 жорлаў на ўсходніх збоччах вулкана. Лава знішчыла некалькі жылых будынкаў. 4 мая ўлады Гавайскіх астравоў аб’явілі эвакуацыю насельніцтва ў раёне вывяржэння вулкана Кілаўэаblr.belta.by. Улады штата эвакуявалі 1800 мясцовых жыхароў, што пражывалі ў мясцовасці Леілані на збоччы вулкана, на тэрыторыі якой адбыліся масавыя выкіды лавы.
10 мая 2018 на Гаваях у раёне Пуна аб’яўлена стыхійнае бедства, прычынай стала актыўнасць вулкана Кілаўэа. Мясцовыя ўлады скарэкціравалі рух транспарту і арганізавалі пункты часовага размяшчэння для людзей, якім давялося пакінуць сваё жыллё. Экстранныя службы пацвердзілі інфармацыю аб 14 вулканічных трэшчынах. Тэрмінова эвакуіравацца былі вымушаны жыхары населенага пункта Ланіпунаblr.belta.by.
16 мая ўлады штата Гаваі аддалі распараджэнне прыступіць да поўнай эвакуацыі ўсходняга ўзбярэжжа самага буйнога з гавайскіх астравоў; размешчаныя там прамысловыя прадпрыемствы і заводы зліваюць паліва і гаручыя вадкасці, каб не дапусціць пажараў. На астравах абвешчаны найвышэйшы, «чырвоны» ўзровень небяспекі.
Літаратура
Спасылкі
Global Volcanism Program Выява вулкана ў рэжыме On-line
Катэгорыя:Геаграфія Гаваяў Катэгорыя:Актыўныя вулканы Катэгорыя:Шчытавыя вулканы Катэгорыя:Вулканы Акіяніі Катэгорыя:Вулканы ЗША