Кіпарысавік, ІлжэкіпарысКіпарысавік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.272 (Chamaecýparis) — род голанасенных хвойных раслін сямейства .
Апісанне
Вечназялёныя аднадомныя кусты або дрэвы вышынёй да 70 м і дыяметрам ствала да 3,5 м. Працягласць жыцця да 600 і больш гадоў. Каранёвая сістэма добра развітая. Крона конусападобная або пірамідальная, звычайна з паніклай верхавінай. Парасткі падоўжаныя, часцей пляскатыя. Лісце накрыж супраціўнае, простае, суцэльнае, суцэльнакраёвае, да 4 мм даўжынёй, дарослае лісце лускападобнае, ювенільнае — часта іголкападобнае. Пыленне ўвесну. Мужчынскія шышкі дробныя, прадаўгаватыя, даўжынёй 2–4 мм, чырванаватыя або жаўтаватыя. Спелыя жаночыя шышкі акруглыя, да 12 мм у дыяметры, з 4–5 (6) парамі шчытападобных супраціўных лускавінак. Шышкі спачатку зялёныя, пры выспяванні бурыя або фіялетавыя, спеюць восенню ў год апылення. Пасля выспявання ападаюць цалкам. Насенне пляскатае, з двума крыламі.
Вонкава расліна нагадвае кіпарыс, адрозніваецца ад яго больш сплошчанымі галінкамі і больш дробнымі шышкамі, якія спеюць за год.
Пашырэнне
Радзіма — Усходняя Азія і Паўночная Амерыка. Налічвае 5–6 відаў, распаўсюджаных пераважна ва ўмераных і субтрапічных шыротах прыбярэжных рэгіёнаў ЗША, Японіі, Кітая.
Шырока культывуюцца ў розных рэгіёнах зямнога шара. Большасць відаў марозаўстойлівыя. У Беларусі дзікарослых прадстаўнікоў роду няма, інтрадукаваны 4 віды. Найбольш распаўсюджаны ў культуры кіпарысавік Лаўсана і кіпарысавік гарохаплодны, якія маюць вялікую колькасць сартоў (больш за 700), што адрозніваюцца памерамі раслін, формай кроны, афарбоўкай лісця.
Віды Паводле базы даных The Plant List (на ліпень 2016) род уключае 5 відаў:
Да кіпарысавікаў таксама адносілі , які традыцыйна вылучаецца ў асобны род род .
Выкарыстанне
У культуры з XVIII стагоддзя. Ценевынослівы, вільгацелюбівы, патрабавальны да ўрадлівасці глебы, дрэнна пераносіць засуху, умерана зімаўстойлівы, сярэднеўстойлівы да гарадскіх умоў, устойлівы да шкоднікаў і хвароб, добра пераносіць стрыжку, лёгка размнажаецца чаранкаваннем.
Драўніна лёгкая, жоўтая або светла-карычневая, духмяная, устойлівая да гніення, шырока прымяняецца ў будаўніцтве, лесаразвядзенні, парфумерыі, аздабленні будынкаў, суднабудаванні, для вырабу мэблі і розных прадметаў быту. Каштоўная дэкаратыўная расліна. Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Кіпарысавыя