Кітайская ружаКітайская ружа у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.311 (Hibiscus rosa-sinensis) — адзін з відаў роду Гібіскус. Расліна ўяўляе сабой вечназялёны хмызняк вышынёй да 3 м з бліскучымі гладкімі цёмна-зялёным лісцінамі і кветкамі ў дыяметры да 16 см.

Радзіма кітайскай ружы — поўдзень Кітая і поўнач Індакітая, аднак, яна была паспяхова інтрадуцыравана ў іншыя вобласці з трапічным і субтрапічным кліматам. Акрамя таго, кітайская ружа шырока ўжываецца ў садоўніцтве як дэкаратыўная расліна, выведзены новыя сарты, з кветкамі розных адценняў і памераў. У натуральных умовах квітнее з сакавіка па кастрычнік. Кітайская ружа патрабавальная да тэмператур (узімку не ніжэй за +12 °C, улетку — вышэй 25 °C).

Выявы

Спасылкі

Катэгорыя:Мальвавыя Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Пакаёвыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе